Польшча адкрывае межы для беларускіх турыстаў. Але пры ўмове захавання каранціну
З 17 верасня ўязджаць у Польшчу могуць грамадзяне Беларусі, якія атрымалі турыстычную візу. Аднак каранцін 10-дзённы каранцін трэба будзе вытрымаць.
Польшча — першая з краін-суседак адкрыла межы для беларусаў. Раней у Польшчу маглі ўязджаць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян — уладальнікі карты паляка, тыя, хто едзе на працу. Але цяпер спіс пашырыўся.
З 17 верасня патрапіць у Польшчу змогуць усе грамадзяне Беларусі, якія атрымалі турыстычную візу. Аднак беларусы мусяць працягу 10 дзён выконваць каранцін.
Таксама варта адзначыць, што тэрмін каранціну для замежнікаў у Польшчы скарочаны: раней трэба было прытрымлівацца самаізаляцыі цягам 14 дзён. Кантраляваць выкананне каранціну дапамагаюць паліцыя і спецыяльная мабільная праграма.
Паводле www.kp.by