Польшча. За перавышэнне хуткасці можна страціць правы кіроўцы
Рашэнне пра канфіскацыю вадзіцельскіх правоў будзе прымаць на месцы паліцыянт.

Ад 17 траўня кіроўцы, якія перакрочаць дазволеную хуткасць у населеных пунктах на 50 км/г, могуць на 3 месяцы страціць правы. Новыя правілы, якія ўвойдуць у гэты дзень у жыццё, узманяюць таксама адказнасць за язду ў нецвярозым стане.
Дыскусія пра правапарушальнікаў на дарогах аднавілася на пачатку мінулага года, пасля трагічнага здарэння ў Камені Паморскім. П’яны вадзіцель збіў 6 чалавек, сярод якіх было 9-гадовае дзіця. Усе загінулі.
Пасля гэтага міністэрствы юстыцыі, інфраструктуры і ўнутраных справаў пачалі працаваць над папраўкамі ў закон.
Рашэнне пра канфіскацыю вадзіцельскіх правоў будзе прымаць на месцы паліцыянтаў.
Калі такая асоба будзе спыненая другі раз, то тэрмін канфіскацыі правоў будзе працягнуты на 6 месяцаў. А ў выпадку паўтарэньня ў кіроўцы могуць адняць правы.
Таксама на 3 месяцы правы могуць згубіць вадзіцелі, якія перавозяць вялікую колькасць людзей.
Больш жорсткім робіцца пакаранне за язду ў п’яным выглядзе. Такім кіроўцам паліцыя зможа ўсталёўваць блакады ў аўтамабілях.