Польшча. Гадавіна дэпартацый

З Польшчы было вывезена амаль 155 тысяч чалавек. На радзіму вярнулася толькі каля 8 тысячаў. Роўна 73 гады таму пачаліся масавыя дэпартацыі палякаў з тэрыторыі гэтак званых Усходніх Крэсаў у Сібір.



13276872984imgimageid12206red.jpg

10 лютага 1940 году на сьвітанку з дамоў выганялі цэлыя сем’і — ваеннаслужачых, ляснічых, чыноўнікаў. Без суда і следства ў быдлячых вагонах іх вывозілі ў глыб СССР. З Польшчы было вывезена амаль 155 тысяч чалавек. На радзіму вярнулася толькі каля 8 тысячаў.

Акцыя пачалася ноччу, пры марозе амаль 40 градусаў Цэльсія. Дэпартаваныя маглі забраць толькі некаторыя рэчы. Для сотняў тысяч асобаў пачаўся шматгадовы кашмар. А вось як пра гэта згадваў некалькі гадоў таму старшыня Звязу сібіракаў Тадэвуш Хведзь.

"Дзеці, старэйшыя асобы ў гэтых быдлячых вагонах не вытрымлівалі, паміралі. А з тымі, хто памёр, энкавдэшнікі абыходзіліся як са смеццем — выкідвалі на абочыну каля рэек. Цяжка сабе ўявіць, што чалавек падрыхтаваў для чалавека такое пекла, але так было".

У 1940-1941 гадах савецкія ўлады правялі масавыя дэпартацыі з усходніх земляў Польшчы, якія афіцыйна называліся "перасяленнем". Падчас чатырох акцыяў дэпартацыі было саслана амаль 1 мільён 300 тысяч асобаў. Толькі нямногім удалося выжыць і вярнуцца ў краіну.

www.radyjo.net