Польшча. Былы кіраўнік МУС асуджаны за ўвядзенне ваеннага становішча ў 1981 годзе
Чэслаў Кішчак прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Прысуд мае законную сілу. Апеляцыйны суд у Варшаве пакараў яго за ўдзел у „злачыннай групе ўзброенага характару”, якая падрыхтавала ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча.
PAP/Tomasz Gzell. General Czeslaw Kiszczak
У 2012 годзе былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў ПНР быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі. У 2013 годзе з-за стану здароўя абвінавачанага, суд прыпыніў разгляд апеляцыі. Працэс па апеляцыі была ўзноўлены Апеляцыйным судом у красавіку бягучага года, пасля ранейшага лекарскага дагляду абвінавачанага.
Суд пастанавіў, што здароўе 89-гадовага генерала дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе.
Нагадаем, у 2007 годзе следчы аддзел Інстытуту нацыянальнай памяці (IPN) абвінаваціў дзевяць членаў камуністычных уладаў, у падрыхтоўцы ўвядзення ваеннага становішча ў ПНР у ноч з 12 на 13 снежня 1981 года.
Падчас працяглага працэсу, некаторыя з абвінавачаных памерлі. У 2011 годзе з-за дрэннага стану здароўя суд прыпыніў справу супраць генерала Войцэха Ярузэльскага, які памёр у 2014 годзе. Канчаткова з усіх у 2012 годзе быў асуджаны толькі Чэслаў Кішчак.
Суд пастанавіў, што ваеннае становішча было ўведзена „сакрэтнай злачыннай групай узброенага характару” пад кіраўніцтвам генэрала Войцэха Ярузэльскага.