Першы пазоў да Саўдаўскай Аравіі з-за тэрактаў 11 верасня пададзены ў ЗША
Стэфані Рос Дэсімон, чый муж загінуў пры сутыкненні захопленага баявікамі самалёта з будынкам Пентагона, абвінавачвае саудаўскія ўлады ў падтрымцы тэрарыстаў.
Як паведамляе Bloomberg, яна падала пазоў ад свайго імя і ад імя дачкі. Памер грашовай кампенсацыі, якую патрабуе жанчына за забойства мужа і давядзенне да нервовага засмучэння, не ўдакладняецца.
У сераду абедзве палаты Кангрэсу ЗША пераадолелі прэзідэнцкае вета і прынялі законапраект, які дазваляе сем'ям ахвяраў тэрактаў 11 верасня падаваць пазовы супраць Эр-Рыяд. Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў шкадаванне і папярэдзіў, што такі крок можа мець разбуральныя наступствы для ваеннаслужачых краіны, якія дыслакуюцца за мяжой.
Паводле «Эхо Москвы»