Першая віцэ-лэдзі Альбіёну
Хаця брытанскія ліберал-дэмакраты — малодшыя партнёр у кааліцыі з кансерватарамі, у нечым яны ўсё ж першыя. Уся Англія закахалася ў Мірыям Гансалес Дзюрантэс — жонку віцэ-прэм’ера.
Хаця брытанскія ліберал-дэмакраты — малодшыя партнёр у кааліцыі з кансерватарамі, у нечым яны ўсё ж першыя. Уся Англія закахалася ў Мірыям Гансалес Дзюрантэс — жонку
віцэ-прэм’ера.
Каб зразумець феномен Мірыям, трэба згадаць некалі рэчаў. Перш за ўсё тое, што жонкі намеснікаў прэм’ер-міністраў ніколі не былі персонамі першай лігі брытанскага палітыкуму. Журналісты,
якія спрабавалі напісаць кароткую гісторыю гэтага інстытуту, з жахам канстатавалі, што апошні раз імя жонкі віцэ-прэм’ера фігуравала ў прэсе, калі адна з іх пасварылася з сантэхнікам, які
няўдала адрамантаваў унітаз у яе доме.
Па-другое, у брытанскім соцыуме існуе як мінімум асцярожнае стаўленне як да Іспаніі, так і да рымскіх каталікоў. Такія забабоны сфармаваліся яшчэ ў часы сярэднявечча, калі Англія была
пратэстанцкім бастыёнам у барацьбе супраць экспансіі каталіцкай Іспаніі. Свой уклад у падтрымку фобіі на адрас каталікоў зрабілі ў 1970-я гады і ірландскія тэрарысты (ірландцы ў большасці каталікі).
А Мірыям іспанка.
Па-трэцяе, асцярожнае стаўленне да Іспаніі звязана з некаторымі аспектамі дыктатуры Франка. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку яго праціўнікаў рэспубліканцаў змагалася шмат брытанцаў левых
поглядаў. Вялікая колькасць з іх былі забітыя. Некаторыя трапілі ў канцэнтрацыйныя лагеры і не маглі гадамі выбрацца адтуль. Дарэчы, сама Мірыям нарадзілася каля горадзе Вальядодзід, вядомага сваімі
правымі настроямі. У асяроддзі іспанскіх левых Вальядодзід называюць “Фашыстадодзід.
Мірыям Дзюрантэс з мужам Нікам Клегам
Аднак цяпер усё ў мінулым. За кароткі час Мірыям змагла зруйнаваць старыя стэрэатыпы.
Яна нарадзілася ў 1968 годзе ў сям’і настаўнікаў з гарадку Альмеда. Бацька яе быў мэрам невялікага горада і пазней сенатарам рэгіянальнага парламенту. Мірыям вучылася на юрфаку. Пасля
здабыла стыпендыю ў Еўрапейскім каледжы ў Бельгіі, дзе і пазнаёмілася з Нікам Клегам. У 1990 годзе яна атрымала пасаду дарадцы па праблемах Усходу пра камісары Еўрасаюзу. Мірыям з’яўляецца
аўтарам кнігі па пытаннях міжнароднага гандлю. Цяпер місіс Клег кіруе адным з дэпартаментаў у юрыдычнай фірме “DLA Piper.
Па словах Ніка, спачатку ён амаль не разумеў, пра што гаварыць, аднак пачуццё адзіноты, якое панавала ў каледжы, падштурхнула яго падтрымліваць кантакт, які з часам перарос у нешта большае.
Па версіі Мірыям, іскра паміж імі ўспыхнула, калі Нік пагадзіўся танцаваць з ёй фламенка. Усе іншыя пабаяліся.
Яны сустракаліся некалькі год, пакуль у 2000-м не адбылося вяселля. У Клега трое сыноў. Яны ўсе маюць іспанскія імёны — Антоніа, Мігуэль і Альберта. Іспанскія імёны дзяцей былі часткай
дамовы паміж Нікам і Мірыям. Мірыям пагадзілася, што ўсе дзеці будуць насіць прозвішча “Клег, аднак узамен патрабавала, каб іх называлі іспанскімі імёнамі. Усе хлопцы ходзяць у
касцёл. Аднак тут ніякай дамовы не было. Клег не верыць у Бога, і яму ўся роўна, каму моляцца яго малыя. Сябры характарызуюць сямейнае жыццё Клегаў як сталую канкурэнцыю дзвюх роўных асобаў.
Нават выданні, якія сімпатызуюць ліберал-дэмакратам, прызнаюць, што Мірыям не пасуе канонам брытанскага жаночага хараства. У гэтым плане ёй вельмі далёка да Саманты Камеран — жонкі
прэм’ера Дэвіда Камерана. Аднак тым не менш менавіта Мірыям, а не Саманта акупуе вокладкі часопісаў. Яшчэ падчас выбарчай кампаніі па апытаннях у інтэрнэце яе прызналі лепшым кандыдатам на
пасаду Першай лэдзі.
Саманта і Дэвід Камеран
У чым сакрэт трыумфу іспанкі? Тут некалькі складовых. Вялікую памылку зрабілі блізкія да торы выданні, якія падчас кампаніі спрабавалі абвінаваціць Клега ў касмапалітызме. Такая ксенафобская кампанія
аўтаматычна выклікала адмоўную рэакцыю сярод нацыянальных меншасцяў. Для іх Мірыям — гэта своеасаблівы доказ таго, што ўсе ў Брытаніі роўныя.
Аднак галоўны плюс Мірыям — яе сацыяльны статус. Так атрымалася, што жонкі канкурэнтаў Клега не працавалі. Саманта зараз цяжарная, а Сара Браун была на момант кампаніі хатняй гаспадыняй.
Гэта і прыцягнула сімпатыі брытанцаў да Мірыям. Па словах палітолагаў, наяўнасць каля прэм’ера незалежнай актыўнай жанчыны вельмі падабаецца выбаршчыкам.
Гэта не навіна. Варта заўважыць, што рашэнне Сары Браун пакінуць у свой час пасаду менеджэра буйной кампаніі, каб заняцца гаспадаркай у доме мужа-прэм’ера, адразу не спадабалася
электарату.
Па-другое, Мірыям вельмі актыўна ўдзельнічала ў кампаніі, хаця сама як грамадзянка Іспаніі не мела права галасаваць на выбарах. Яна штодня давала інтэрв’ю, раздавала пракламацыі мінакам у
адным з паўночных раёнаў Лондана, дзе балатаваўся сябра Ніка. Яе здымкі — жанчына з эмацыйным чырвоным ад спрэчак з апанентамі тварам, былі не падобны на здымкі Саманты. Фатаграфічная сесія
Саманты — гэта шэраг здымкаў, дзе яна цяжарная і арыстакратычная, уся ў белым, ляжыць у абдымках мужа.
Застаецца згадаць, як каментуюць з’яву Мірыям на яе бацькаўшчыне. Іспанская прэса папросту ў захапленні ад поспеху зямлячкі. Самыя радыкальныя каментатары нават думаюць, што Мірыям зможа
вярнуць у склад Іспаніі захоплены брытанцамі яшчэ ў XVII стагоддзі Гібралтар.