Пазбавіць званняў і ўзнагарод за песні для Лукашэнкі

Народную артыстку Украіны Ірыну Білык прапануюць пазбавіць усіх званняў і ордэнаў.

Ірына Білык

Ірына Білык

Украінскі народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка лічыць, што Ірыну Білык варта пазбавіць ўсіх дзяржаўных узнагарод за выступ перад «дыктатарам Лукашэнкам» на навагоднім прыёме ў Мінску. Ён адзначыў, што там таксама выступалі ўкраінская спявачка Эліна Івашчанка і расійскія артысты Стас Міхайлаў і Валерый Сюткін.
«Я лічу, што пасля выступу перад дыктатарам у Мінску Ірыну Білык трэба хаця б пазбавіць ўсіх гэтых званняў і ордэнаў, каб не ставіць пад пагрозу сутнасць гэтых узнагарод. Падтрымка дыктатуры не павінна проста так сысці з рук», — заявіў Ганчарэнка.