Парламент Канады прызнаў генацыдам дэпартацыю крымскіх татараў
Палата абшчын Канады аднагалосна прызнала масавую дэпартацыю крымскіх татараў у 1944 актам генацыду.

Пра гэта на сваёй
старонцы ў facebook напісала амбасадар Украіны ў Канадзе Юлія Кавалёва, паведамляе
"Еўрапейская праўда
"Толькі што Палата абўчын Канады аднагалосна ўхваліла рэзалюцыю аб прызнанні масавай дэпартацыі савецкім рэжымам крымскіх татараў у 1944 годзе актам генацыду. Цяпер 18 траўня кожны год у Канадзе будзе адзначацца як Дзень памяці дэпартацыі крымскіх татараў ("Crimean Tatar Deportation ("Sürgünlik") Memorial Day)", — піша яна.

Пра такое рашэнне піша і народны дэпутат Рустэм Умераў.
Нагадаем, дэпартацыя крымскіх татараў прызнаная генацыдам ва Украіне, Латвіі і Літве. У 2019 годзе такую ініцыятыву ўхваліў Камітэт па міжнародных справах парламента Канады.