Парашэнка гатовы прыцягнуць да расследавання забойства Шарамета замежных спецыялістаў
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абяцае прыкласці ўсе намаганні па пошуку і прыцягненні да адказнасці выканаўцаў і заказчыкаў забойства журналіста Паўла Шарамета.
"Мы сустракаемся і са следчымі, і са сваякамі. Мы павінны зрабіць усё для таго, каб і замоўцы, і выканаўцы былі прыцягнуты да адказнасці ... Мы са свайго боку, я са свайго боку зробім усё, каб забойцы былі знойдзеныя. Я сказаў, што гэта справа гонару для Нацыянальнай паліцыі. і следчыя, і мы гэта з кантролю не знімем", — сказаў П.Парашэнка журналістам у пятніцу ў Кіеве пасля мерапрыемстваў з нагоды Дня Нацыянальнай паліцыі Украіны, адказваючы на пытанне адносна вынікаў расследавання забойства П.Шарамета, перадае interfax.com.ua.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на сустрэчы са сваякамі П.Шарамета ён прасіў, "каб яны далі мне прапановы па прыцягненні замежнікаў у склад следчай групы".
"Я з задавальненнем зраблю ўсё, каб забяспечыць празрыстасць і эфектыўнасць, а таксама магчымасць працы замежнікаў у складзе следчай групы", — запэўніў ён.
20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева была падарваная машына кіраўніка "Украінскай праўды" Алены Прытулы, у якой знаходзіўся П.Шарамет. Журналіст загінуў на месцы неўзабаве пасля выбуху. Следчыя заявілі, што лічаць прыярытэтнай версіяй забойства П.Шарамета яго журналісцкую дзейнасць ва Украіне і іншых краінах.