Парашэнка: Украіна гатовая аднаўляць цэласнасць усімі спосабамі (відэа)

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт заявіў у сваім відэазвароце.



porosh_2_0.jpg

Паводле Пятра Парашэнкі, Украіна мае дастаткова сіл, каб нанесці вырашальны ўдар па сепаратыстах на паўднёвым усходзе, але ўлады пры гэтым цвяроза ацэньваюць верагодную колькасць ахвяраў як сярод вайскоўцаў, так і сярод мірнага насельніцтва.

Мы гатовыя да аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці ўсімі спосабамі, але прыярытэт цяпер аддаём мірным сродкам”, — заявіў Парашэнка.

Ён нагадаў, што ўкраінскія вайскоўцы спынілі агонь на тыдзень, але гэта не азначае, што яны не будуць страляць у адказ на напад сепаратыстаў. Парашэнка таксама паабяцаў амністыю ўсім удзельнікам незаконных фармаванняў, якія не забівалі людзей і нагадаў пра калідор для наёмнікаў з Расіі.


euroradio.fm