Папа Рымскі Францішак — новая гаргулля Кёльнскага сабора
Наведвальнікаў Кёльнскага сабора з гэтага часу і вечна будзе вітаць Папа Францыск.
Такі дэкаратыўны выпуск вадасцёку — маленькую гаргуллю, якая нагадвае Папу Рымскага Францыска, можна цяпер убачыць, калі разглядаць вялікія скульптуры святых і біблейскіх персанажаў на галоўным партале Кёльнскага сабора.
Каб пабачыць Францыска ў выглядзе гаргуллі, трэба прыгледзецца да новага каменнага балдахіну над царом Саламонам. Рашэнне ўвекавечыць цяперашняга пантыфіка было прынята ў рэстаўрацыйна-будаўнічай майстэрні і рэалізавана каля тыдня таму.
Паводле www.dw.com