Панджшэр не скараецца. У адзінай непадкантрольнай талібам правінцыі Афганістана працягваецца супраціў
Афганскія сілы супраціву, як паведамляе тэлеканал Al Jazeera, замарудзілі наступ талібаў. Таксама паўстанцы Панджшэра абвясцілі аб цяжкіх стратах у праціўніка, піша «Эха Масквы».
![Ахмад Масуд са сваімі паплечнікамі Ахмад Масуд са сваімі паплечнікамі](/img/v1/images/1040399063_0_0_720_406_2072x0_60_0_0_08d6d9e7d8680a8d5f49924d7e133177.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ахмад Масуд са сваімі паплечнікамі
Актыўныя ўзброеныя сутыкненні працягваюцца ў правінцыі Панджшэр, і талібы, якія захапілі ўладу, усё яшчэ не могуць падысці да яе сталіцы — Базараку. Як адзначае катарскі тэлеканал Al Jazeera, наступ прыпынены праз тое, што галоўныя дарогі ў сталіцу рэгіёна і ў рэзідэнцыю губернатара замінаваныя.
Аб баявых дзеяннях прыходзяць супярэчлівыя звесткі.
Напярэдадні талібы абвясцілі аб захопе Панджшэра, пасля чаго прыхільнікі руху па краіне пачалі адзначаць гэтую падзею. У выніку святочнай
стральбы ў паветра ў розных раёнах пацярпелі і загінулі семдзесят чалавек.
Аднак іх праціўнікі адмаўляюць інфармацыю аб паспяховым
наступе і заклікаюць не верыць прапагандзе. Прадстаўнік Фронту нацыянальнага
супраціву абвясціў, што панджшэрская цясніна застаецца недаступнай для талібаў.
Па гэтых даных, больш за тысячу талібаў узятыя ў палон, а яшчэ каля
шасцісот забітыя.
Панджшэр зараз застаецца апошняй непадкантрольнай «Талібану» афганскай правінцыяй. Супраціў там узначальвае 32-гадовы Ахмад Масуд-малодшы — сын і паслядоўнік легендарнага палявога камандзіра Ахмада Шаха Масуда, якія паспяхова ваяваў у Афганістане яшчэ з савецкімі войскамі.