Памежная служба Польшчы: незвычайныя салдаты на мяжы займаюцца баявымі дзеяннямі

Спецслужбы Польшчы абмяркоўваюць, адкуль маглі ўзяцца незвычайныя салдаты на беларуска-польскай мяжы.

photo_2021_09_22_20_05_46.jpg

Памежная служба Польшчы апублікавала фатаграфіі беларускіх сілавікоў на мяжы: сцвярджаюць, што там з'явіліся незвычайныя салдаты.
«Іх форма і рыштунак могуць ўказваць на тое, што яны адносяцца не да памежных службаў», — гаворыцца ў твіты польскіх памежнікаў.

photo_2021_09_22_20_05_47.jpg


На гэты пост адрэагаваў Станіслаў Зарын, прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы:
«Пацвярджаю! У памежнай паласе з польскай тэрыторыяй апазнаныя вайскоўцы паветрана-дэсантных падраздзяленняў або падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Некаторыя салдаты валодаюць, у прыватнасці, снайперскімі вінтоўкамі. На мяжы з польскай тэрыторыяй з'яўляюцца салдаты з частак, якія займаюцца не аховай мяжы, а баявымі дзеяннямі», — напісаў Зарын.