Польскія памежнікі апублікавалі фота мігрантаў на фоне Мінска
Памежная служба Польшчы апублікавала фатаграфіі, якія, як сцвярджаецца, былі на тэлефонах мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу.
«На фотаздымках, апублікаваных на тэлефонах нелегальных
мігрантаў, відаць, што яны едуць у Беларусь у якасці турыстаў, на некалькі дзён
наведваюць сталіцу гэтай краіны, а затым іх вывозяць да польскай мяжы, якую яны
спрабуюць нелегальна перасекчы», — гаворыцца ў паведамленні службы.
За ўчорашні дзень польскія памежнікі зафіксавалі 233 спробы
незаконнага перасячэння мяжы. Затрымана 8 мігрантаў: чатыры чалавекі з Конга, тры — з
Ірана і 1адзін — з Сірыі. Астатнія спробы былі спыненыя. За дапамогу арыштаваныя
трое замежнікаў — з Беларусі, Румыніі і Шры-Ланкі.
Паводле reform.by.