Нобелеўская прэмія міру ўручана за барацьбу з ядзернай зброяй
Нобелеўская прэмія міру за 2017 год афіцыйна ўручана 10 снежня Міжнароднай кампаніі за забарону ядзернай зброі на цырымоніі ў сталіцы Нарвегіі, паведамяле "Радыё Свабода".

Нарвегія, Беатрыс Фін, выканаўчы дырэктар Міжнароднай кампаніі за знішчэнне ядзернай зброі (ICAN)
Выканаўчы дырэктар Міжнароднай кампаніі за знішчэньне
ядзернай зброі (ICAN) Беатрыс Фін прысутнічала на цырымоніі ўзнагароджання ў
мэрыі Осла ў суправаджэнні Сецука Тэрлоў з Японіі, якая перажыла атамнае
бамбаванне Хірасімы ў 1945 годзе і стала актывістам руху за знішчэньне ядзернай
зброі.
Абвясціўшы пераможцу сёлетняй прэстыжнай прэміі ў кастрычніку, нарвежскі Нобелеўскі камітэт вітаў працу ICAN па «прыцягненні ўвагі да катастрафічных гуманітарных наступстваў любога прымянення ядзернай зброі» і яго «наватарскія намаганні ў дасягненні забароны на такую зброю на аснове дамоваў». Жэнеўская арганізацыя ICAN пачала сваю дзейнасць у 2007 годзе і налічвае агулам 468 партнёрскіх арганізацый у 101 краіне.
Пазней, 10 снежня, Нобелеўскія прэміі ў медыцыне, фізіцы, хіміі, літаратуры і эканоміцы маюць быць уручаныя лаўрэатам 2017 года на цырымоніі ў сталіцы Швецыі, Стакгольме.
Кожная прэмія складае 9 мільёнаў шведскіх крон (1,1 мільёна долараў). Цырымоніі ўзнагароджання традыцыйна праводзяцца 10 снежня, у гадавіну з дня смерці шведскага прамыслоўца Альфрэда Нобеля, які заснаваў прэмію.