Нетрадыцыйны Гандзі

Архітэктар незалежнасці Індыі, заснавальнік руху грамадзянскага супраціву Махатма Гандзі, магчыма, быў бісэксуалам. Так сцвярджае Джозэф Лелівелд — аўтар новай біяграфіі Гандзі. Індуісцкі свет пратэстуе.

Нягледзячы на тое, што Махатма Гандзі быў забіты больш за 60 гадоў таму, ён дасюль нябачна прысутнічае ў індыйскай палітыцы. Імя Гандзі, фрагменты ягонай біяграфіі і канцэпцыі ўвесь час згадваюцца ў ходзе палітычных дэбатаў. Пасля выхаду апошняй біяграфіі Гандзі рост яшчэ большага інтарэсу да яго спадчыны гарантаваны.



6b4e2b9376139fa09a68b94ec04dbe94.jpg

Архітэктар незалежнасці Індыі, заснавальнік руху грамадзянскага супраціву Махатма Гандзі, магчыма, быў бісэксуалам. Так сцвярджае Джозэф Лелівелд — аўтар новай біяграфіі Гандзі. Індуісцкі свет пратэстуе.
Нягледзячы на тое, што Махатма Гандзі быў забіты больш за 60 гадоў таму, ён дасюль нябачна прысутнічае ў індыйскай палітыцы. Імя Гандзі, фрагменты ягонай біяграфіі і канцэпцыі ўвесь час згадваюцца ў ходзе палітычных дэбатаў. Пасля выхаду апошняй біяграфіі Гандзі рост яшчэ большага інтарэсу да яго спадчыны гарантаваны.
Кніга Джозэфа Лелівелда “Вялікая душа: Махатма Гандзі і ягоная барацьба ў Індыі з’явілася ў крамах на мінулым тыдні.
Лелівелд (нарадзіўся ў 1937 годзе) больш за ўсё вядомы як выканаўчы рэдактар газеты “New York Times. Ён лаўрэат журналісцкай прэміі Пулітцэра і аўтар серыі кніг.
Апошняя яго кніга “Вялікая душа даследуе маладыя гады Гандзі. Частку сваёй маладосці Гандзі правёў у Паўднёвай Афрыцы, дзе акрамя працы адвакатам атрымаў першыя азы палітычнай працы. Адсюль у 1914 годзе ён пераехаў у Індыю, дзе змяніў сваё імя Махандас на імя Махатма (Вялікая душа) і стаў прафесійным рэвалюцыянерам.
Акрамя ўсяго іншага, у фокус інтарэсу Лелівелда трапіла асабістае жыццё будучага палітыка. Пакапаўшыся ў мемуарах сучаснікаў, а таксама ў асабістай перапісцы Гандзі, аўтар падводзіць чытача да думкі, што той быў як мінімум бісэксуалам. Непасрэдна рабіць такія радыкальныя маніфесты Лелівелд дазволіў сабе пасля вывучэння адносін Махатмы і яго сябра, нямецкага архітэктара Германа Каленбаха. Разам яны два гады здымалі пакой. Праз нейкі час Махатма адправіўся ў Індыю, захаваўшы добрыя сувязі з сябрам. Яны працягвалі абменьвацца лістамі.
На думку аўтара, гэтыя сувязі былі больш чым проста сяброўскія. Галоўнай улікай з’яўляецца цытата з аднаго з лістоў, які Гандзі даслаў Герману. Гандзі пісаў: “Ты цалкам кантралюеш маё цела. Гэта татальнае рабства. Акрамя таго, як сцвярджае аўтар, у доме Гандзі партрэт Германа доўгі час стаяў на стале каля ложку. Нарэшце, у тэкстах згаданых лістоў Лелівелд знайшоў шмат метафар, якія маглі ўжывацца для таго, каб схаваць нейкі вядомы толькі перапісчыкам сакрэт ад чужакоў.
Наколькі верагодна версія Лелівелда? Пра інтымнае жыццё Махатмы сапраўды мала вядома. Паколькі ён паходзіў з традыцыйнай сям’і, яго ўжо ў 13 год ажанілі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 4 дзіцяці. Пазней Гандзі прытрымліваўся ідэі палавога ўстрымання. Цэлібат, дарэчы, як прызнаюць гісторыкі, у шмат чым дапамог Гандзі стварыць з сябе вобраз месіі.
Гісторыкі і біёграфы Гандзі сыходзяцца ў думцы пра тое, што тэзісы Лелівелда вельмі надуманыя. Захаваўся ліст, які Гандзі даслаў сваёй жонцы з турмы, дзе адбываў дзяжурны тэрмін. Тэкст ліста вельмі эмацыйны. Цяжка ўявіць, што яго пісаў аматар мужчынскага цела.
Аднак жоўтую прэсу ўжо, здаецца, нічым не пераканаць. Так, прысвечаная “Вялікай душы рэцэнзія ў брытанскай “Daily Mail называецца “Гандзі пакінуў жонку дзеля каханка.
Кніга, як і трэба было чакаць, адразу выклікала незадавальненне ў Індыі. Гэта дастаткова дзіўна, паколькі дасюль ніводнае кніжная сетка ў краіне не пачала яе рэалізацыю. Аднак немагчымасць азнаёміцца з творам Лелівелда не перашкаджае індускім нацыяналістам дзейнічаць у духу лозунга савецкіх часоў: “Мы Пастэрнака не чыталі, аднак асуджаем. На пасяджэнні парламенту штату Гуджарат (родны штат Гандзі) аднагалосна вырашана забараніць продаж кнігі на тэрыторыі штату. Падобныя рашэнні прынятыя ў іншых штатах. Заложнікам істэрыі вакол “Вялікай Душы аказаліся мясцовыя гомасексуалісты, якія атрымалі легалізацыю ў Індыі толькі два гады таму. Ходзяць чуткі, што хутка іх чакаюць пагромы.
Сваё слова кажуць і родныя. Так, Тушар Гандзі, праўнук Махатмы, лічыць, што заходнія пісьменнікі займаюцца “бруднымі фальсіфікацыямі. На яго думку, Лелівелд скарыстаўся тым, што Гандзі і ягоныя прыхільнікі не прымаюць гвалту. “Паспрабаваў бы ён (Лелівелд) напісаць нешта падобнае пра мусульман. Ён спецыяльна абраў для сваіх правакацый Гандзі, — кажа Тушар.
Самае цікавае, што скандал наконт магчымай латэнтнай гомасэксуальнасці Гандзі зацьміў іншыя тэмы, узнятыя ў біяграфіі. Так, Лелівелд цытуе здзеклівыя заўвагі юнака Гандзі на адрас чарнаскурага насельніцтва Паўднёвай Афрыкі. Аднак праблема таго, што Гандзі мог быць расістам, чамусьці ў Індыі нікога не цікавіць.
А вось “New York Times заклікае чытача не звяртаць увагу на пасаж пра нетрадыцыйную арыентацыю Махатмы. Сутнасць кнігі ў тым, як малады чалавек становіцца палітычным актывістам і сацыяльным рэфарматарам. Тое ж самае кажа сам Джозэф Лелівелд, звяртаючы ўвагу на тое, што ў ягонай кнізе ніводнага разу не ўжываецца слова “бісэксуальны або “гомасэксуальны.
Між тым, некаторыя прыхільнікі гандызму лічаць, што скандал вакол “Вялікай Душы памяці Гандзі толькі на руку. Гэта значыць, што мільёны людзей па ўсім свеце пазнаёмяцца з ідэямі пасіўнага грамадзянскага супраціву і мірнага дыялогу цывілізацый. Менавіта ідэі Гандзі зараз як ніколі запатрабаваныя чалавецтвам.