На выбарах у Азербайджане і Турцыі перамаглі правячыя партыі
На парламенцкіх выбарах у Азербайджане перамагае правячая партыя "Новы Азербайджан" прэзідэнта Ільхама Аліева.

У яе будзе не менш за 70 з 125 мандатаў. Яўка склала 55,7%. Адзначым, што асноўныя апазіцыйныя партыібайкатавалі парламенцкія выбары. Яны абвінавацілі ўлады ў падаўленні любой крытыкі і ў арыштах іншадумцаў.
Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу (на здымку) аб'явіў пра перамогу на парламенцкіх выбарах правячай партыі Справядлівасці і развіцця прэзідэнтаЭрдагана. Яна зможа самастойна сфармаваць урад, паведамляе ВВС.

Гэта ўжо другія парламенцкія выбары ў Турцыі за апошнія пяць месяцаў. На папярэдніх правячая партыя не змагла атрымаць большасць у парламенце, а сфармаваць кааліцыйны ўрад не ўдалося. Адзначаецца, што ў парламент прайшла пракурдская Народная дэмакратычная партыя, у яе будзе 59 месцаў (было — 80).
Фота: АР, ВВС