На коміка Ідрака Мірзалізадэ напалі ў Маскве з-за яго жарты пра рускіх
Артыст мае беларускае грамадзянства, нарадзіўся ў Азербайджане.
![Ідрак Мірзалізадэ Ідрак Мірзалізадэ](/img/v1/images/idrak_mirzalizade.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ідрак Мірзалізадэ
На коміка Ідрака Мірзалізадэ напалі ў Маскве з-за яго жарты пра рускіх.
Раней Ідрак у сваім выступе казаў пра цяжкасці пошуку жылля «не славянам» і падзяліўся гісторыяй пра тое, як заехаўшы ў кватэры, ён выявіў запэцканы фекаліямі матрац.
Артыст мае беларускае грамадзянства, нарадзіўся ў Азербайджане.
Да коміка ззаду падышлі двое невядомых, ударылі, а потым запатрабавалі прабачэнняў. Напад адбыўся побач з кавярняй «Кофемания», у якой біліся футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў.
Мірзалізадэ распавядаў, што яму паступае мноства пагроз у інтэрнэце.