«Мы не выбіралі Пуціна на сумленных выбарах. Мы проста атрымалі яго ў выглядзе „падарунка“ ад алігархаў з 90-х»
Прэзентаваная трэцяя серыя расійскага Фонда барацьбы з карупцыяй — праекта «Здраднікі» («Предатели») — пра тое, як Пуцін прыйшоў да ўлады. Пра што яна?
Чым жа ўсіх так уразіў Пуцін, што яго зраілі пераемнікам? Meduza зрабіла кароткі пераказ трэцяй серыі твору ад Фонду барацьбы з карупцыяй, які калісьці ўзначальваў Аляксей Навальны.
Пасля перавыбрання Ельцына ён быў не ў стане выконваць абавязкі прэзідэнта. Краінай кіраваў калектыўны орган «Сям'я», у сэрцы якога былі Таццяна Дзячэнка і Валянцін Юмашаў. Галоўным спонсарам быў Раман Абрамовіч, які трымаўся ў цен — але зблізіўся з ёй значна мацней, чым шумны Беразоўскі.
Прыкладна тады ж Сабчак прайграў выбары. Яго намеснік Пуцін пры дапамозе Чубайса і Кудрына знайшоў працу ў Маскве ва ўпраўленні Справамі прэзідэнта.
Неўзабаве яго павысілі, ён суправаджаў Ельцына ў паездках. Юмашаў сцвярджаў, што менавіта тады прэзідэнт прыгледзеўся да Пуціна бліжэй. Але гэта непраўдападобная версія — Пуцін займаў пасаду ўсяго 60 дзён. Але яго прызначаюць дырэктарам ФСБ, а затым — пераемнікам.
Чым жа ён усіх так уразіў? Тым, што таемна вывез з краіны Сабчака, якога збіраліся пасадзіць. Пуцін ратаваў сябе — ён быў звязаны з кожнай са спраў супраць Сабчака, гэта ён браў хабары ў бандытаў. Ён толькі спрабаваў не сесці разам з ім. Але крамлёўская эліта ўбачыла ў гэтым надзею: калі прыйдуць за імі, Пуцін іх таксама выратуе.
У Пуціна быў нулявы рэйтынг, але праблему зноў вырашылі з дапамогай тэлевізара. Сяргей Дарэнка знішчыў яго канкурэнтаў — Прымакова і Лужкова. 31 снежня 1999 года Ельцын сышоў у адстаўку, дарога для прэзідэнцтва Пуціна была адкрытая.
У мемуарах Ельцына хацелася б знайсці адказ на элементарныя пытанні — навошта яны прыдумалі алігархаў, вынайшлі прапаганду, якая абалваньвала народ, і падробку вынікаў выбараў? Але шкадаванняў і раскаяння ў іх няма. Яны называюць сябе змагарамі за свабоду, але насамрэч з'яўляюцца творцамі гістарычнага злачынства. Яны ўручылі ўладу прайдзісвету ў абмен на асабістую бяспеку.
Гэтыя людзі заклалі падмурак, на якім заквітнеў бандыцка-чэкісцкі рэжым Пуціна. Мы не выбіралі яго. Ніхто з нас не прызначаў яго пераемнікам. Мы проста атрымалі яго ў выглядзе «падарунка» з 90-х ад алігархаў і «Сям'і», якія дарваліся да ўлады.
Менавіта так выглядае фабула трэцяй серыі.