Малайзійскі боінг быў збіты ракетай з тэрыторыі, кантраляванай прарасійскімі баевікамі

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак са спасылкай на следчых, піша The Wall Street Journal.



boeing777.jpg

На думку следчых, малайзійскі Боінг 777 быў збіты ракетай «зямля-паветра» у раёне, кантраляваным прарасійскімі сепаратыстамі.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак, піша The Wall Street Journal.
«Што нам трэба рабіць далей — сабраць рэчавыя доказы, якія могуць быць ужытыя ў судзе, калі прыйдзе час, каб з іх дапамогай даказаць, што самалёт быў збіты ракетай» — адзначыў Разак.
Паводле слоў прэм’ер-міністра Малайзіі, следчым спатрэбіцца як мінімум некалькі тыдняў для пошуку парэшткаў на месцы катастрофы лайнера перад тым, як справа можа быць перададзена ў суд.
Нагадаем, на 9 верасня ў Радзе па бяспецы Нідэрландаў запланавана абнародаванне папярэдняга дакладу па факце расследавання катастрофы малайзійскага авіалайнера.
Рада плануе правесці далейшыя даследаванні і плануе апублікаваць канчатковы даклад на працягу году пасля крушэння лайнера.