Крымскім вернікам УПЦ Кіеўскага партыярхата можна будзе маліцца ў мячэцях (+відэа)
З Крыму выехалі двое святароў УПЦ КП 11 святароў на чале з архірэем Кліментам засталіся ў Крыму, аднак былі змушаны вывезці свае сем'і.
«Нашы святары і наш архірэй атрымалі запэўненне ад крымскага мусульманскага духавенства, што, калі не будзе магчымасці нашым святарам і вернікам маліцца ў храмах, яны дадуць месца ў мячэцях, і запэўнілі, што яны будуць дапамагаць абараняць нашы правы», — сказаў архібіскуп Еўстратый на прэс-канферэнцыі. Ён дадаў, што гэта вельмі яркі прыклад узаемнай падтрымкі і ўзаемадапамогі, якая павінна была б быць паміж усімі вернікамі.
«Але, нажаль, мы бачым, што цяперашняя крамлёўская ўлада, якая лічыць сябе хрысціянскай, праваслаўнай, замест таго, каб паважаць якасць Вялікага паста і святасць запаведзяў Божых
«не мані, не крадзі», робіць процілеглае», — сказаў святар. Ён таксама выказаў надзею, што Бог спыніць гэта і паразуміць тых, хто робіць зло.
А ў Львоўскай вобласці ўцекачы — крымскія татары, папрасіліся ў царкву, каб здзейсніць намаз, і святары ім не адмовілі.