Колькасць ахвяр землятрусу ў Непале дасягнула 3200 чалавек

У Непале колькасць ахвяр землятрусу ўзрасла да 3200. Больш за шэсць з паловай тысяч чалавек параненыя, паведамляе www.svoboda.org.



09394187_92c1_422f_9435_653ca2ee7c29_w640_r1_s.jpg

Магутны паўторны падземны штуршок выклікаў у нядзелю сход новых снежных лавінаў у Гімалаях.

У сталіцы краіны Катманду разбураныя многія старажытныя будынкі.

Выратавальныя службы заяўляюць пра недахоп медыкаментаў і матэрыялаў, бальніцы перапоўненыя.

Суседнія краіны накіроўваюць гуманітарную дапамогу пацярпелым.

Землятрус 25 красавіка ў Непале стала самым моцным у Паўднёвай Азіі за апошнія больш, чым 80 гадоў.

Падземныя штуршкі магнітудай 7,8 бала адчуваліся ў некаторых раёнах Індыі, Бангладэш, кітайскім Тыбеце і Пакістане.