Камароўскі пра Валынскую трагедыю: Мінулае не павінна падзяляць украінскі і польскі народы
На Украіне, у Луцку, сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы з нагоды 70-х угодкаў Валынскай трагедыі. У Луцк прыехаў прэзідэнт Польшчы Браніславаў Камароўскі.
Браніславаў Камароўскі
Пачаліся мерапрыемствы жалобным набажэнствам у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла з удзелам прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, віцэ-прэм'ер-міністра Украіны Кастуся Грышчанкі, прадстаўнікоў мясцовай улады, духавенства розных канфесій.
Прэзідэнт Польшчы Браніславаў Камароўскі заяўляе, што гістарычныя падзеі павінны не падзяляць, а садзейнічаць пагадненню і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж украінскім і польскім народамі.
"Мінулае, нават самае драматычнае, не павінна падзяляць. Сумленная трактоўка мінулага павінна служыць пагадненню і супрацоўніцтву паміж нашымі народамі і нашымі дзвюма незалежнымі дзяржавамі", — сказаў польскі прэзідэнт у Луцку ў нядзелю з нагоды 70-х угодкаў Валынскай трагедыі.
"Я хачу, каб гэта рана хутчэй зажыла ў памяці двух братэрскіх народаў, і нам не трэба забываць, што ад канфліктаў паміж польскім і ўкраінскім народамі заўсёды выйграваў хтосьці трэці, хто заўсёды пагражаў нашай незалежнасці, нашай свабодзе", — падкрэсліў ён.
Па словах польскага прэзідэнта, пагадненне на аснове ісціны больш важнае за тыя фактары, якія прыводзяць да расколу і недаверу паміж народамі.
"Мы разам смуткуем па ахвярах злачынстваў, якія былі здзейснены на валынскай зямлі 11–12 ліпеня 1943 года і разам звяртаемся да Бога за ўсе злачынствы і крыўды простымі словамі: "Прабач нам грахі нашы, як і мы прабачаем вінаватым нам", — сказаў Камароўскі.
Нагадаем, Польскі сейм прыняў кампрамісны варыянт заявы па Валынскай трагедыі. 12 ліпеня сейм Польшчы на сваім пасяджэнні прыняў адмысловую заяву наконт Валынскай трагедыі, у якой выкарыстоўваецца фраза: "этнічная чыстка з прыкметамі генацыду". За гэта рашэнне прагаласавалі 263 дэпутата пры 231 неабходным голасе. Супраць прагаласавалі 33 дэпутата, устрымаліся 146 парламентарыяў.
Раней Польскі сейм адмовіўся падтрымаць папраўку, ініцыяваную большасцю апазіцыйных партый, пра тое, каб Валынскую трагедыю назваць "генацыдам", а таксама прызнаць 11 ліпеня Днём памяці ахвяр Валынскай трагедыі.
11 ліпеня ў Харкаве прайшла акцыя памяці 70-годдзі Валынскай трагедыі каля будынка генеральнага консульства Рэспублікі Польшча, удзельнікі апублікавалі зварот да Генеральнага консула Польшчы Яну Гранату.
***
Валынская трагедыя — этнічны канфлікт на Валыні, які дасягнуў свайго піку ў 1943 годзе. Супрацьстаянне суправаджалася масавымі забойствамі польскага і ўкраінскага насельніцтва. Дакладных звестак пра колькасць ахвяр няма, але шэраг польскіх гісторыкаў паведамляюць, што ахвярамі трагедыі сталі каля 50–60 тысяч палякаў.
Паводле korrespondent.net