Каманду Расіі адхілілі ад Паралімпійскіх гульняў у Рыа
Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) вырашыў адхіліць зборную Расіі ў поўным складзе ад Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра з-за допінгавых скандалаў.
Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Рыа кіраўнік МПК Філіп Крэйвэн, такое рашэнне было прынятае на падставе дакладу Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аб заахвочванні ўжывання допінгу на дзяржаўным узроўні ў Расіі.
«Антыдопінгавая сістэма ў Расіі зламаная, карумпаваная і цалкам скампраметаваная», — заявіў кіраўнік МПК.
Расійскі міністр спорту Віталій Мутко і прэзідэнт Паралімпійскага камітэту Расіі Уладзімір Лукін заявілі пра намер падаць пазоў у Спартовы арбітражны суд (CAS) у Лазане.
«Сотні выпадкаў»
У дакладзе WADA, заснаваным на расследаванні незалежнай камісіі пад кіраўніцтва Рычарда Макларэна, гаварылася, што міністэрства спорту Расіі кантралявала і праводзіла маніпуляцыі з вынікамі аналізаў спартоўцаў. А таксама абменьвала іх пры актыўным удзеле і пры дапамозе ФСБ і Цэнтру спартовай падрыхтоўкі зборных камандаў Расіі ў Маскве і Сочы.
Камісіі Макларэна выявіла сотні выпадкаў утойвання станоўчых вынікаў тэстаў на допінг, здадзеных прадстаўнікамі Расіі ў перыяд паміж 2012-м і 2015 гадамі, — у тым ліку і ў ходзе Паралімпійскіх гульняў у Сочы.
Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра пройдуць з 7 па 18 верасня.
Чатыры гады таму на гульнях у Лондане Расія заняла другое месца ўагульнамедалёвым заліку з 36 залатымі, 38 срэбранымі і 28 бронзавымі медалямі.
belsat.eu