Кабмін Украіны сышоў у адстаўку

Пасля таго, як у парламенце распалася кіруючая кааліцыя прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падаў у адстаўку. Пра гэта ён заявіў з трыбуны Вярхоўнай Рады.



yacenyuk.jpg

«Гэты ўрад не самы лепшы, які быў ва Украіне. Спадзяюся, у будучыні будзе лепей... Але гэты ўрад рабіў усё, што было ў яго сілах»,  —  сказаў ён.

«Тое, што адбылося сёння ў зале ВР, будзе мець драматычныя наступствы для краіны. Дай Бог, каб я памыліўся. Мы таксама хочам датэрміновых парламенцкіх выбараў. У чым розніца паміж нацыянальным лідэрам і палітыканам? Нацыянальны лідэр бярэ на сябе адказнасць за сітуацыю, нават калі гэта нікому не падабаецца», — адзначыў ён. «Я не ведаю, чым заўтра плаціць заробкі, чым заправіць БТР, чым заплаціць людзям, чые родныя загінулі, на што ўтрымліваць Узброеныя сілы, не тых, хто сядзіць у гэтай зале, а там, у траншэях», — сказаў Яцанюк. 
«Развал кааліцыі мае наступствы — закон аб зменах у дзяржбюджэт правалены. І гэта зразумела: хто, збіраючыся на выбары, будзе галасаваць за непапулярныя рашэнні?.. Ад гэтага выйграла Дзярждума РФ, дзе такое рашэнне сустрэлі апладысментамі. Гісторыя нам гэтага не даруе, але я веру, што гэтыя выпрабаванні наша краіна пройдзе... Тое, што сёння не прынята рашэнне  —  гэта недапушчальна. У гэтай сітуацыі якія ёсць варыянты ва ўрада? Першае: прэм'ер можа пачаць працэс фарміравання новай кааліцыі. Але для гэтага трэба ўзяць у кааліцыю ПР і КПУ. Я гэтага не зраблю ніколі. Другое: урад можа падаць у адстаўку. Іншага выйсця я не бачу. Таму я заяўляю аб адстаўцы»,  —  дадаў Яцанюк.


censor.net.ua