«Каб узнавіць імперыю, Расія заатакуе Польшчу»
Паводле былога в.а. міністра абароны Польшчы Рамуальда Шарамецьева, мінскія дамоўленасці — крывадушнасць з боку Пуціна.
Палітык не мае сумневаў, што Масква імкнецца да аднаўлення свайго ўплыву ў Еўропе.
«Расея хоча заатакаваць Польшчу, бо хоча ўзнавіць імперыю. Расея сцвярджае, што яе імперыя будзе складацца з земляў ад Уладзівастоку да Лісабону, і яна бачыць партнёраў для стварэння такой супольнасці на Захадзе, у Нямеччыне, Францыі, Іспаніі ды Італіі. У сярэдзіне Еўропы ёсць такі верад як Польшча, якая невядома чаму трымаецца ЗША і сімпатызуе Украіне, які не хоча паддавацца Расеі. Што зрабіць, каб гэтая супольнасць стварылася? Выразаць верад», – сказаў ён уітнэрв'ю tvn24.pl.
Эксперт крытычна ацаніў мінскія пагадненні. На ягоную думку, адразу было зразумела, што сепаратысты не будуць іх выконваць.
Кіеў абвінаваціў Маскву ў зрыве менскіх дамоўленасцяў. Замірэнне, якое мелася наступіць 15 лютага так і не наступіла. Зацятыя баі ідуць уДэбальцава. Адзін з лідараў сепаратыстаў Эдуард Басурын, заявіў у аўторак, што баевікі кантралююць каля 90 % гораду. Украінскія жаўнеры адступаюць ад Дэбальцава, а Уладзімір Пуцін прапанаваў украінскім вайскоўцам здацца.
ДР, belsat.eu