Ізраіль. Ці перапішуць гімн?
Дэпутацкія групы, якія прадстаўляюць арабскую меншасць у ізраільскім парламенце, выступілі з заклікам перапісаць цяперашні гімн дзяржавы, які, дарэчы, афіцыйны статус атрымаў толькі ў 2004 годзе, хаця дэ-факта быў гімнам з моманту стварэння дзяржавы Ізраіль.
У ізраільскіх грамадзян арабскага паходжання (іх, дарэчы, каля 20 працэнтаў у краіне) шмат прэтэнзій да тэксту. На думку ініцыятараў перапісвання гімну, аўтар тэксту "Атыква" (на іўрыце «надзея») праслаўляе выключна яўрэйскі народ, хаця аб’ектыўна сярод грамадзян шмат асобаў іншай нацыянальнасці. Ізраільцяне арабскага паходжання прапануюць выправіць такую дыскрымінацыйную недарэчнасць.
Паводле французскай прэсы