Хто спыніць MAGA? Дасье ў карыкатурах
Нягледзячы на тое, што кадэнцыя рэспубліканца Трампа толькі пачалася, дэмакраты-апазіцыянеры ўжо запусцілі кастынг кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары 2028 года.
Безумоўна, кандыдат нумар адзін — Камала Харыс, якая супрацьстаяла Трампу на выбарах 2024-га. Камала разглядае магчымасць балатавацца на пасаду губернатара Каліфорніі — і цалкам можа паспрабаваць зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2028 годзе. Праўда, у яе ёсць адно слабое месца — яна не змагла стаць для публікі галоўным апанентам Трампа з таго часу, як Дональд уступіў на пасаду прэзідэнта. Аднак перадвыбарныя плакаты Харыс на 2028 год, як бачым, ужо друкуюцца.

Куды часцей гучыць у прэсе імя Піта Бутыджыча — экс-чыноўніка адміністрацыі ў рангу міністра транспарту. Піт Бутыджыч выключыў магчымасць балатавацца ў Сенат у Мічыгане ў наступным годзе, пакінуўшы адчыненыя дзверы для патэнцыйнай заяўкі на Белы дом у 2028 годзе. У апошні час ён стаў узыходзячай зоркай Дэмакратычнай партыі, заслужыўшы ўвагу сваёй рэзкай крытыкай прэзідэнта Трампа па такіх пытаннях, як тарыфы і рост спажывецкіх коштаў. Аднак, як відаць на карыкатурах, многія лічаць Піта недастаткова дасведчаным юнаком, кшталту Піцера Пэна.

Наступны кандыдат — губернатар Мінесоты Цім Уолц, які балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта ў якасці напарніка Харыс у мінулым годзе. Цім Уолтц ужо заявіў, што «пэўна разгледзіць» варыянт балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2028 годзе, «калі абставіны будуць спрыяльнымі». Пакуль усё на карысць Уолтца. Ён мае імідж умеранага дэмакрата з добрай адукацыяй і досведам ваеннай службы. Яго пазіцыя знаходзіць водгук у традыцыйных выбаршчыкаў з працоўнага класа і прыхільнікаў прагрэсу. Адным словам, да асобы Уолтца варта прыгледзецца. Нездарма нейкі карыкатурыст ужо адлюстраваў як Уолтц злавіў акулу пад назвай Вэйнс — патэнцыйнага галоўнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары ад рэспубліканцаў у 2028 годзе.

Грэтхен Уітмер, губернатар Мічыгана. З пачаткам яе другога і апошняга тэрміна на пасадзе губернатара ўсё больш гаворак аб тым, што яна збіраецца прэтэндаваць на больш высокую пасаду. Нядаўна Уітмер заявіла, што менавіта жанчыны павінны ўзначаліць спіс дэмакратаў на выбарах 2028 года. Судзячы па ўсім, Уітмер будзе рабіць стаўку менавіта на жаночы электарат. Яе палітычная рэклама, як бачым на гэтым прыкладзе, пабудавана на эксплуатацыі вядомага фемінісцкага плаката часоў Другой сусветнай.

Губернатар Каліфорніі, дэмакрат Гэвін Ньюсам, доўгі час лічыўся галоўным прэтэндэнтам на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкі пост. Паколькі ён знаходзіцца на другім тэрміне ў якасці губернатара, Ньюс не мае права балатавацца на перавыбранне, што адчыняе дзверы для патэнцыйнага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Ньюс ужо зараз імкнецца прыцягнуць шырэйшую аўдыторыю, запусціўшы ў лютым свой падкаст This Is Gavin Newsom. Паколькі Гэвін Ньюс не любіць трансгендэраў, яго кандыдатура выклікае негатыўную рэакцыю ўнутры ўласнай партыі. Але з іншага боку стаўка дэмакратаў на Ньюса можа дапамагчы партыі перамясціцца ў бок палітычнага цэнтра, які зараз акупуюць рэспубліканцы. Мары каліфарнійца Гэвін пра Белы дом — тэма дадзенай карыкатуры.

Вось такія кандыдаты на пасаду галоўнага апанента Трампа. Хто выйграе намінацыю, пакуль незразумела. Таксама незразумела пад якімі лозунгамі пойдуць дэмакраты на выбары 2028 года. Акрамя канкурэнцыі кандыдатаў партыю разрывае ідэалагічнае супрацьстаянне паміж фракцыяй «рэалісты» — тыя, хто гатовыя ўзяць на ўзбраенне частку трампісцкіх лозунгаў, і «левымі, якія змагаюцца за татальную альтэрнатыву трампізму па ўсім напрамкам. Спрэчка паміж фракцыямі не жартоўная. На вокладцы часопіса ў правадыроў «рэалістаў» і «левых» уласныя аслы (асёл — сімвал дэмпартыі).
