Генерал Полька: Адзінага фронту супраць Ісламскай дзяржавы не існуе

Былы камандзір польскай спецадзінкі GROM лічыць, што глабальны тэрарызм можна пераадолець, калі яго праціўнікі будуць працаваць разам.  



5bfb1f65_9265_4d6e.jpg

Генерал Раман Полька. Фота: blogi.newsweek.pl

Польшча ўжо даўно ўдзельнічае ў глабальнай антытэрарыстычнай кааліцыі, — кажа былы камандзір польскай спецадзінкі GROM генерал Роман Полька. На яго думку, глабальны тэрарызм можна пераадолець, калі яго праціўнікі будуць працаваць разам.

Генерал станоўча ацаніў заклік прэзідэнта ЗША Барака Абамы стварыць кааліцыю для барацьбы з Ісламскай дзяржавай. Ён нагадаў, што Польшча ўжо даўно супрацоўнічае ў антытэрарыстычнай кааліцыі супраць талібаў і Аль-Каіды. Па словах генерала, Варшава павінна накіраваць на барацьбу з тэрарыстамі спецыяльныя падраздзяленні.

Гэн Р. Полька: "Польшча павінна адправіць тое, што ў яе найлепшае: спецпадраздзяленні. Амерыканцы і афганцы ўжо звярнуліся да спецадзінкі з Любліньца з просьбай праводзіць вучэнні для мясцовых праваахоўных сіл. І я думаю, што патрэбная падтрымка ў такім вось выглядзе", — адзначыў Раман Полька.

Генерал Полька лічыць, што ў цяперашні час няма агульнага фронту супраць Ісламскай дзяржавы, які атрымалася стварыць супраць талібаў. Пануе хаос — дзеянні заходніх краін не ўзгодненыя, а Саудаўская Аравія і Іран маюць уласныя інтарэсы.

Генерал Полька падкрэсліў, што для эфектыўнай барацьбы з Ісламскай дзяржавай неабходная падтрымка для мясцовых сіл, такіх, як іракская армія. Варта таксама перакрыць крыніцы фінансавання тэрарыстаў, таму што ў цяперашні час яны свабодна гандлююць нафтай і наркотыкамі. Генерал выказаў меркаванне, што барацьба супраць джыхадзістаў не патрабуе ўмяшання на сушы. Дастаткова рэчавай і выведвальнай падтрымкі для іракскай арміі і іншых сіл, якія змагаюцца супраць тэрарыстаў.

www.radyjo.net