Германія заклікае ўлады Беларусі і Расіі вызваліць дэманстрантаў
Прадстаўнік урада ФРГ нагадаў уладам у Мінску і Маскве аб неабходнасці выконваць іх абавязацельствы і захоўваць свабоду меркаванняў, СМІ і сходаў.
Урад Нямеччыны раскрытыкаваў улады Беларусі і Расіі за масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту. У Берліне з "неразуменнем і" заклапочанасцю ўспрынялі паведамленні аб затрыманні сотняў мірных дэманстрантаў у Маскве і іншых гарадах Расіі, заявіў у панядзелак, 27 сакавіка, афіцыйны прадстаўнік Федэральнага ўрада Штэфан Зайберт. Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі акцый, якія да гэтага часу ўтрымліваюцца ўладамі, павінны быць неадкладна адпушчаны.
Як адзначыў Зайберт, Расія абавязалася выконваць прынцыпы, сфармуляваныя ў дакументах Савета Еўропы і АБСЕ, сярод якіх — свабода сходаў і меркаванняў. "Захаванне гэтых важных прынцыпаў мае вялікае значэнне для расейскай дэмакратыі", — сказаў ён.
Што тычыцца падзей у Беларусі, Зайберт заклікаў улады ў Мінску "як мага хутчэй" вызваліць усіх, хто быў затрыманы на акцыях пратэсту 25 і 26 сакавіка. Паводле яго слоў, празмерна жорсткі адказ супрацоўнікаў праваахоўных органаў на дэманстрацыі пратэсту падымае пытанне аб "супамернасці" іх дзеянняў. Ён таксама нагадаў пра неабходнасць выконваць свабоду прэсы і сходаў у Беларусі.
Паводле dw.com