Friday for Future: пратэсты ў абарону клімату праходзяць па ўсім свеце (фота)
Чакаецца, што па ўсім свеце ў пратэстах возьмуць удзел сотні тысяч чалавек, распавядае dw.com.
Аўстралія стала першай краінай, дзе 29 лістапада прайшлі акцыі ў абарону клімату ў рамках акцый Fridays for Future. У мегаполісе Сіднэі, які шмат дзён ахутаны клубамі дыму з-за лясных пажараў, сотні школьнікаў і кліматычных актывістаў сабраліся перад штаб-кватэрай кіруючай у Аўстраліі Ліберальнай партыі.
Дэманстранты лічаць, што менавіта змены клімату выклікалі спусташальныя пажары, якія больш за тры тыдні бушуюць у штаце Новы Паўднёвы Уэльс на паўднёвым усходзе краіны. "Вы спальваеце нашу будучыню", — напісана на адным з транспарантаў.
Пратэсты накіраваны перш за ўсё супраць прэм'ер-міністра Аўстраліі Скота Морысана, які аспрэчвае сувязь пажараў з кліматычнымі зменамі. "Бяздзейнасць нашага ўраду ў кліматычным крызісе распаліла лясныя пажары", — лічыць адна з лідараў пратэстаў Шыанн Бродэрык.
Пратэсты супраць змены клімату прайшлі і ў Японіі. Сотні дэманстрантаў прайшлі па такійскаму раёну Сындзюку, дзе базуюцца офісы найбуйнейшых карпарацый Японіі.
Чакаецца, што ў кліматычных пратэстах у пятніцу па ўсім свеце прымуць удзел сотні тысяч чалавек.
У Нямеччыне акцыі моладзі, арганізаваныя рухам "Пятніцы дзеля будучыні" (Fridays For Future), праходзяць у больш чым 500 гарадах. Нямецкія абаронцы клімату патрабуюць дапрацоўку ўрадавага кліматычнага пакета і хутчэйшай адмовы Нямеччыны ад вугальнай энергетыкі.