Францыя можа цалкам адмовіцца ад расійскага газу
Французскі ўрад лічыць такі сцэнар найбольш верагодным, заявіў міністар фінансаў Бруно Лё Мэр.
Францыя атрымлівае з Расіі толькі 17% свайго газу і таму менш залежная ад расійскіх паставак. Аднак адключэнне паставак у гэты момант стала б праблемай, бо многія атамныя рэактары цяпер на тэхнічным абслугоўванні.
Лё Мэр сказаў, што першай лініяй абароны стане скарачэнне спажывання энергіі хатнімі гаспадаркамі і прадпрыемствамі, а затым будаўніцтва новай інфраструктуры, напрыклад, плывучага заводу, які зможа рэгазіфікаваць звадкаваны прыродны газ, які пастаўляецца з-за мяжы.