Еўрасаюз прапануе адкласці абмежаванні на імпарт расійскай нафты
Прапанова закранае пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба».
Еўрасаюз прапануе адкласці абмежаванні на імпарт нафты па трубаправодзе«Дружба» і ўвесці забарону на марскія пастаўкі нафты з Расіі. Так можна будзе задаволіць пярэчанні Венгрыі (Будапешт адмаўляецца ўводзіць эмбарга на расійскую нафту) і заключыць пагадненне па шостым пакеце санкцый супраць Расіі, піша «Блумберг».
Еўракамісія ў суботу накіравала перагледжаную прапанову нацыянальным урадам — згодна з ёй, піша агенцтва са спасылкай на крыніцы, пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба», які з'яўляецца асноўнай крыніцай імпарту нафты ў Венгрыю, застануцца ў запас.
Пры гэтым краіны Еўразвяза паступова спыняць марскія пастаўкі нафты ўжо праз шэсць месяцаў, а нафтапрадуктаў — праз восем месяцаў, заявілі крыніцы выдання.
Гэтая прапанова дасць Венгрыі, якая выступае супраць абмежаванняў, больш часу для пошуку тэхнічнага рашэння, якое задаволіць яе энергетычныя патрэбы. Міністр замежных спраў Венгрыі казаў, што адмова ад расійскай нафты абыдзецца краіне ў 15-18 млрд еўра. Прапанову Еўракамісіі павінна вырашыць і праблемы іншых краін, якія не маюць выхаду да мора.
Камісія таксама прапанавала абмежаваць рээкспарт расійскай нафты, якая пастаўляецца па трубаправодзе, у трэція краіны.
Раней ЕС прапанаваў поўнасцю адмовіцца ад імпарту расійскай нафты да пачатку наступнага года. Аднак Венгрыя выступіла супраць гэтай прапановы з-за высокай ступені залежнасці ад расійскай нафты. Па гэтых жа прычынах Чэхіі далі выключэнне да чэрвеня 2024 года, Славакіі — да канца 2024 года.