ЕСПЧ забараніў расійскім уладам дэпартаваць журналіста Алі Феруза ў Узбекістан

Еўрапейскі суд па правах чалавека 4 жніўня вынес рашэнне, згодна з якім Ураду Расіі забаранілі высылаць журналіста Алі Феруза ў Узбекістан да таго часу, пакуль яго справу не разгледзяць па сутнасці ў Еўрапейскім судзе.

399b83e8_d780_4ee7_95b0_f0053968be7d_w1023_r1_s.jpg


Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў адвакат Праваабарончага цэнтру «Мемарыял» Кірыл Карацееў, паведамляе ovdinfo.org.
Інтарэсы Алі Феруза ў ЕСПЧ прадстаўлялі юрысты Таццяна Глушкова і Данііл Хаймовіч.
Як удакладніла на сваёй старонцы ў Facebook Глушкова, гаворка ідзе пра забеспячальных мерах, якія ўжываюцца ЕСПЧ у рамках Правіла 39 Рэгламенту Еўрапейскага Суда па правах чалавека.
Сутнасць гэтай нормы заключаюцца ў забароне дзяржаве здзяйсняць тыя дзеянні, з-за якіх чалавек можа «падвергнуцца рэальнай рызыцы прычынення істотнай і непапраўнай шкоды».
«Мы ў бліжэйшы час накіруем паўнавартасную скаргу ў ЕСПЧ і суд будзе правяраць, ці парушае рашэнне аб яго выдварэнні артыкул 3 (Забарона катаванняў) і артыкул 8 (Права на павагу прыватнага і сямейнага жыцця) Канвенцыі. Суд, хутчэй за ўсё, будзе разглядаць яе на працягу некалькіх месяцаў ці паўгода. І на працягу ўсяго гэтага часу Алі забаронена высылаць у Узбекістан», — распавяла юрыст Таццяна Глушкова «Новай газеце».
Алі Феруза затрымалі днём 1 жніўня. Паліцэйскія заявілі, што неабходна «ўстанавіць асобу» журналіста, і даставілі яго ў АУС «Басманнае». У пастарунку на яго склалі пратакол па ч. 3.1 арт. 18.8 КоАП (парушэнне замежным грамадзянінам рэжыму знаходжання ў РФ), якая мае на ўвазе абавязковае выправаджэнне з краіны. У гэты ж дзень суддзя Артур Карпаў Басманнага раённага суда прыняў рашэнне аб дэпартацыі журналіста «Новай газеты» Алі Феруза (Худоберды Нурматава) «шляхам прымусовага выправаджэння праз мяжу». Акрамя таго, Феруза аштрафаваны на 5 тысяч рублёў.
Днём 2 жніўня Алі Феруза спрабаваў пакончыць з сабой падчас судовага працэсу. Яму перашкодзілі судовыя прыставы. Адвакат журналіста Данііл Хаймовіч мяркуе, што такім чынам яго падабаронны спрабаваў пазбегнуць траплення ў Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян.