Эксперты: канфлікт Расіі з NАТO — адна з галоўных пагроз 2017 года
Сярод галоўных небяспек у 2017 годзе названа "наўмысная або выпадковая канфрантацыя паміж Расіяй і краінамі NАТO, справакаваная агрэсіўнымі паводзінамі Расіі ва Усходняй Еўропе".
Гэта ўжо дзявятае даследаванне аб магчымых пагрозах для ЗША, падрыхтаванае амерыканскім Саветам па міжнародных адносінах. Ён з'яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне прыватных аналітычных кампаній, якая аб'ядноўвае амаль 5 тысяч чалавек, паведамляе ВВС.
Раз на два месяцы Савет выдае часопіс «Foreign Affairs», які лічыцца найбольш аўтарытэтным у пытаннях знешняй палітыкі ЗША.
Амерыканскія аналітыкі, апытаныя Саветам па міжнародных адносінах, назвалі адной з галоўных пагроз 2017 года для ЗША магчымы канфлікт паміж Расіяй і NАТO.
На думку экспертаў, верагоднасць такога канфлікту ўмераная, аднак наступствы будуць надзвычай цяжкімі.
Канфлікт можа ўяўляць сабой "наўмысную або выпадковую канфрантацыю паміж Расіяй і краінамі NАТO, справакаваную агрэсіўнымі паводзінамі Расіі ва Усходняй Еўропе".
Іншая найважнейшая пагроза надыходзячага года, на думку экспертаў, — магчымы ядзерны крызіс у Паўночнай Карэі. Верагоднасць дадзенага сцэнару вялікая, аднак наступствы менш сур'ёзныя для Вашынгтона, лічаць эксперты.
У апытанні, якое лягло ў аснову дакладу, прынялі ўдзел каля 500 урадавых чыноўнікаў і экспертаў па знешняй палітыцы.