Экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі выклікалі ў пракуратуру
Былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі выклікалі ў галоўную пракуратуру краіны, паведамляюць грузінскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў ведамства.
![vach_vach.jpg vach_vach.jpg](/img/v1/news/full/vach_vach.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Міхаіл Саакашвілі выкліканы ў галоўную пракуратуру Грузіі ў панядзелак, у 11 гадзін раніцы для
ўдзелу ў следчых мерапрыемствах», — пацвердзілі Бі-бі-сі ў прэс-службе галоўнай пракуратуры Грузіі.
У чацвер галоўная пракуратура Грузіі абвясціла аб стварэнні кансультацыйнай групы па расследаванні абвінавачванняў супраць высокапастаўленых чыноўнікаў.
Як адзначаюць мясцовыя СМІ, цяпер варта чакаць актывізацыю расследавання супраць экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, былога міністра абароны Давіда Кезерашвілі і экс-міністра юстыцыі Зураба
Адэішвілі.
bbc.co.uk