Экс-прэзідэнтка Паўднёвай Карэі выйшла з турмы на 18 гадоў раней за тэрмін

Былая прэзідэнтка Пак Кын Хе адседзела ў турме чатыры гады з дваццаці двух паводле абвінавачвання ў карупцыі.

Пак Кын Хе. Фота GETTY IMAGES

Пак Кын Хе. Фота GETTY IMAGES

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян памілаваў былую прэзідэнтку Пак Кын Хе, якая адбывала 22-гадовы турэмны тэрмін па абвінавачванні ў карупцыі.

Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Пак Кын Хе былі прыпыненыя яшчэ ў 2017 годзе ў выніку працэдуры імпічменту.

У 2018 годзе Пак Кын Хе прызналі вінаватай у разгалошванні дзяржаўнай таямніцы, вымагальніцтве, злоўжыванні ўладай і атрыманні хабараў. Яе таксама абавязалі выплаціць штраф у 18 мільярдаў вон (каля 17,5 мільёна долараў). Першапачаткова яе прысудзілі да 30 гадоў турмы, але потым скарацілі і тэрмін, і суму штрафу.

У 2016 годзе ў Паўднёвай Карэі прайшлі маштабныя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Пак Кын Хе. Яна абвінавачвалася ў тым, што ўступіла ў змову са сваёй блізкай сяброўкай Чхве Сун Сіль, каб аказаць ціск на паўднёвакарэйскія кангламераты, такія, як Samsung і Lotte, і прымусіць іх перадаць мільёны долараў фондам пад кіраваннем Чхве Сун Сіль.

 Паводле www.bbc.com