Coca-Cola афіцыйна выбачылася за карту з Крымам у складзе Расіі

Кампанія Coca-Cola прынесла афіцыйныя прабачэнні за публікацыю расійскім прадстаўніцтвам кампаніі карты Расіі з незаконна акупаваным Крымам. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Украіны.



cola_kar.jpg

У дыпламатычным ведамстве адзначаюць, што ў пасольстве Украіны ў ЗША адбылася сустрэча з кіраўніком вашынгтонскага офіса кампаніі Кэйт Ірвін, падчас якой яна прынесла афіцыйныя прабачэнні за непаразуменне, якое ўзнікла ў сувязі з публікацыяй карты Расіі з незаконна акупаваным Крымам.

Супрацоўніца кампаніі таксама перадала ліст ад старэйшага віцэ-прэзідэнта Coca-Cola Клайда Таггла на імя амбасадара Украіны ў ЗША Валерыя Чалага з выбачэннямі за паказаную публікацыю, змест якой быў падрыхтавана незалежным агенцтвам без ведама і ўзгаднення з Coca-Cola, але за якую яна бярэ на сябе поўную адказнасць. У лісце таксама ўказана, што Украіна ўжо 25 гадоў з'яўляецца важным рынкам для кампаніі, тут сканцэнтраваны дзве вытворчыя магутнасці, працуюць 1,5 тысячы супрацоўнікаў. Кампанія мае намер і далей быць партнёрам у праграмах Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта, Чырвонага Крыжа, фонду Алены Пінчук «АнтыСНІД», Bird Life Ukraine і іншых.

Кэйт Ірвін падкрэсліла, што Coca-Cola мае намер працягваць актыўную працу на ўкраінскім рынку і быць важным партнёрам у рэалізацыі шэрагу сацыяльных праектаў.

cola_map.jpg

Нагадаем, раней расійскае прадстаўніцтва Coca-Cola апублікавала на сваёй афіцыйнай старонцы ў сетцы Вконтакте карту, дзе Крым быў уключаны ў склад Расіі. Пазней цэнтральны офіс кампаніі патлумачыў: «Каманда расійскай Coca-Cola выкарыстоўвала стылізаваную карту Расіі як частку каляднай кампаніі. Агенцтва, якое распрацоўвала карту, пазней унесла змены ў яе без нашага ведама і ўзгаднення».

Liga.net