Бунт у ЛНР: Платніцкага злавілі на крадзяжы (ВІДЭА)
Баевікі так званай "Луганскай народнай рэспублікі" ўчынілі ўзброены бунт супраць свайго камандзіра Ігара Платніцкага. Гэта адбылося пасля таго, як шараговыя тэрарысты выкрылі яго ў раскрадванні расійскай гуманітарнай дапамогі і прысвойванні тавараў з разрабаваных супермаркетаў.
Супраць "уладаў ЛНР" паўсталі баевікі так званага батальёна "Адэса". Яны змаглі знайсці склад Платніцкага, на якім захоўваецца выкрадзеная гуманітарная дапамога і іншыя тавары, выкрадзеныя ў луганскіх супермаркетах.
"Ператрус" на складзе аднаго самазванца іншыя самазванцы зрабілі па ўсіх правілах: з вопісам знойдзенай маёмасці, відэафіксацыяй і нават запрашэннем панятых. У працэсе агляду ў памяшканні, якое належыць Платніцкаму, баевікі "Адэсы" выявілі паддоны з цукрам і мукой, большасць з якіх раней паступалі ў так званую ЛНР у расійскіх гуманітарных канвоях, а таксама проста фантастычную колькасць рознага алкаголю, у тым ліку і завезенага з акупаванага Крыма.
На думку баевікоў, не ўсе тавары, выяўленыя на падкантрольным Платніцкаму складзе, прывезеныя з Расіі. Частка з іх мае ўкраінскае паходжанне і скрадзеная з разрабаваных крамаў у самым Луганску і ваколіцах. У далейшым гэтыя тавары разам з расійскай гуманітаркай неаднаразова выяўлялі на продаж у сетцы крамаў "Народны", падкантрольнай "уладам" так званай ЛНР.
Не сакрэт, што канфлікты паміж баявікамі на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей даўно не рэдкасць. Да прыкладу, рэгулярныя ваенныя часткі Расійскай Федэрацыі, прысутныя там пад выглядам "мясцовых апалчэнцаў" неаднаразова абстрэльвалі групоўкі данецкіх і луганскіх баевікоў, а самі баевікі знішчалі добраахвотнікаў з Расіі — так званых "казакоў". Таму сур'ёзныя страты ўсе вышэйпералічаныя фарміраванні нясуць нават у тыя дні, калі паміж тэрарыстамі і ўкраінскімі сіламі ато дзейнічаюць перыядычныя перамір'я.
Паводле "Інфармацыйны супраціў", by24.org