Будаўнічыя метро адкрываюць трагічную гісторыю Варшавы
Падчас зямельных працаў былі выяўленыя астанкі ахвяраў разні жыхароў варшаўскай Волі 1944 году.
Будаўніцтва метро толькі пачалося, а ўжо былі знойдзеныя першыя чалавечыя косці. «Археолагі ўжо працуюць на вуліцы Гурчэўскай», — пра гэта на фан-старонцы «Я з Волі» (Jestem z Woli) паведаміла чытачка Магдалена Ярмула.
Будаўнічыя будуць знаходзіць чалавечыя косці ўсё часьцей. Гэта астанкі ахвяраў разьні жыхароў варшаўскага мікрараёну Воля, якая прайшла з 5 па 7 жніўня 1944 году. Паводле розных ацэнкаў, гітлераўскія жаўнеры, між іншым, з падраздзялення Генрыха-Фрыдрыха Райнэфарта (Heinrich Friedrich Reinefarth) забілі 40-65 тысяч цывільных жыхароў раёну Воля. Яны не пашкадавалі нікога. Забівалі жанчын і дзяцей. Гэта быў адзін з самых трагічных момантаў Варшаўскага паўстання.
Паводле сведкаў, целаў было настолькі шмат, што немцы пачыналі выкарыстоўваць мясцовае насельніцтва да іх крэмацыі.
Гэтыя групы цывільных жыхароў, якія называлі Verbrennungskommando, пасля выкананай працы гітлераўцы таксама забівалі. Выжылі толькі нешматлікія, якім удалося збегчы пры першай магчымасці.
Генрых-Фрыдрых «Хайнц» Райнэфарт ніколі не адказваў за свае злачынствы. Пасля вайны ён быў заходненямецкім палітыкам. У 1951-1967 гадах займаў пасаду мэра горада Вэстэрлэнд, а ў 1958-1967 гадах быў дэпутатам парламенту зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Ён памёр 7 траўня 1979 гады ў Вэстэрландзе.
Паводле Польскае радые