Бельгійскія тэрарысты планавалі выбухі на АЭС
Браты Халід і Ібрагім Бакраві планавалі тэракты на АЭС і сачылі за кіраўніцтвам цэнтра развіцця ядзерных тэхналогій.
Па дадзеных бельгійскага таблоіда La Derniere Heure, браты ўсталявалі камеру каля дома аднаго з кіраўнікоў цэнтра. 10-гадзінны відэазапіс паліцыя Бельгіі канфіскавала яшчэ ў снежні 2015 года падчас ператрусаў у сувязі з тэрактамі ў Парыжы. Пасля гэтага ахова ядзерных аб'ектаў была ўзмоцнена. Ніякага афіцыйнага пацверджання гэтых звестак на дадзены момант няма.
Браты Ібрагім і Халід Бакраві былі тэрарыстамі-смяротнікамі, якія ажыццявілі тэракты ў Брусэлі 22 сакавіка. Яны раней знаходзіліся ў поле зроку паліцыі ў сувязі з рознымі правапарушэннямі. Як мяркуецца, браты маглі быць звязаныя з тэрарыстычнай групай, якая рыхтавала напад на Парыж у лістападзе 2015 года.
У выніку выбухаў у Брусэлі ў аэрапорце і на станцыі метро загінуў 31 чалавек.