Беларускі «бамбілі» Расійскае Консульства ў Нью-Ёрку

Беларускія актывісткі ў Нью-Ёрку 2 красавіка арганізавалі мітынг каля Расійскага Консульства, які быў прымеркаваны да штучна створанага Дня яднання народаў Расіі і Беларусі.

img_20220402_123014290_hdr.jpg

Паводле арганізатараў, так званае «яднанне» з'яўляецца насамрэч паглынаннем і паслядоўнай анэксіяй Беларусі з боку Расійскай Федэрацыі, якая ў апошні час яшчэ і выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для нападаў на Украіну.

img_20220402_124809624_hdr.jpg


Удзельніцы акцыі выступілі за неабходнасць скасавання хаўрусу з Расіяй і выказалі ўсебаковую падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе з акупантамі.
Таксама беларускі жаночы батальён здзейсніў выключна мірную «спецаперацыю» па сімвалічнай бамбардзіроўцы будынка Расійскага Консульства папяровымі самалёцікамі з не надта прыязнымі пажаданнямі расійскаму ўраду.


Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы мясцовай паліцыі, а таксама пры садзейнічанні Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі.
Фотаздымкі Дзяніса Саклакова