Apple не патрабавала выдаліць тэлеграм-каналы па дэананімізацыі беларускіх сілавікоў?

Apple абвергла словы Паўла Дурава пра тое, што патрабавала ад Telegram выдаляць беларускія каналы з інфармацыяй пра сілавікоў, паведамляе 42.TUT.BY



Фота www.ixbt.com

Фота www.ixbt.com

Камандзе месенджара перадалі скаргі карыстальнікаў, а ў Telegram пагадзіліся іх праверыць і распачаць дзеянні, сцвярджаюць у кампаніі. Пра гэта TJournal распавялі прадстаўнікі Apple.

Apple адзначыла, што звязалася з камандай Telegram і перадавалп запыты карыстальнікаў аб раскрыцці асабістых звестак, у тым ліку імёнаў і кантактных нумароў тэлефонаў. Пры гэтым карыстальнікі не давалі на гэта згоды.

У Apple сцвярджаюць, што не патрабавалі выдаляць якія-небудзь каналы. Але запатрабавалі неадкладна выдаліць любую інфармацыю, якая раскрывае чые-небудзь дадзеныя ў інтэрнэце без згоды гэтых асоб, а таксама кантэнт, накіраваны на канкрэтных людзей у адпаведнасці з правіламі App Store.

Падчас абмеркавання пытання каманда Telegram не пярэчыла і сама заявіла, што правядзе праверку інфармацыі ды зробіць справаздачу пасля завяршэння расследавання. У Apple кампаніі нагадалі, што імкнуцца да таго, каб праграмы ў App Store не стваралі небяспечных сітуацый для карыстальнікаў і не ўтрымлівалі кантэнт, які можа нанесці шкоду або справакаваць людзей.



Учора, 8 кастрычніка, Павел Дураў паведаміў, што Apple патрабуе закрыць тры тэлеграм-каналы, дзе выкладваюцца асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў. Дураў адзначыў, што сітуацыя "не чорна-белая", але абвінаваціў Apple у тым, што не дае яму выбару: «Яны занепакоеныя тым, што публікацыя асабістых звестак супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прапагандыстаў можа справакаваць гвалт, — патлумачыў Павел Дураў пазіцыю Apple. — Я думаю, што гэтая сітуацыя не чорна-белая, і хутчэй пакінуў бы каналы, але, як правіла, Apple у такіх сітуацыях не прапануе асаблівага выбару для такіх праграм, як Telegram».

Паводле 42.tut.by