Аляксей Навальны прыляцеў у Маскву, і адразу ж быў затрыманы

Борт, на якім расійскі палітык і блогер Аляксей Навальны і яго жонка Юлія Навальная сёння вылецелі з Берліна, замест Унукава прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева.

a2a971ed_a0e2_4bbe_9e24_25438572e996_cx0_cy27_cw0_w1023_r1_s.jpg


Навальны адразу ж на пашпартным кантролі быў затрыманы. Адвакатцы, што ляцела разам з ім, не дазволілі прайсці з Навальным дзеля яго абароны. Затрыманне ў наўпроставым эфіры транслявала «Настоящее время».

Паводле інфармацыі Flightradar, рэйс DP 936 авіякампаніі «Перамога», на якім Навальныя ляцелі ў Маскву, стаў самым адсочваным у свеце пасля вылету. Сустрэць іх у аэрапорце «Унукава» сабраліся сотні людзей.

Раней паведамлялася, што зала прылёту міжнародных рэйсаў аэрапорта Унукава закрылі высокай непразрыстай шырмай, прайсці туды было нельга, у аэрапорце з'явіўся АМАП і паліцыя, некалькі чалавек затрымалі, а перад уваходам у будынак сілавікі правяралі дакументы. Час прылёту на табло некалькі разоў змянялася. Перад пасадкай самалёт пачаў рабіць незразумелыя манеўры. Паводле інфармацыі пасажыраў на борце DP 936, у 19:44 пілот абвясціў, што Унукава зачынены па тэхнічных прычынах. На табло «Унукава» праз некаторы час з'явілася інфармацыя, што самалёт перанакіраваны ў Шарамецьева і прызямліцца там у 20:48.

У маскоўскім аэрапорце Унукава, куды пачаткова меўся прыляцець самалёт з Навальным з Берліну, адбыліся затрыманні прыхільнікаў Навальнага. Сярод затрыманых: Любоў Собаль, Руслан Шавяддзінаў, Аляксей Малакаедаў, памочнік Навальнага Ілья Пахомаў, Анастасія Кадзетава, Канстанцін Котаў.