Акцыі памяці Віталя Шышова праходзяць у розных гарадах (фота, відэа)

Увечары 3 жніўня ў розных краінах праходзяць акцыі памяці Віталя Шышова — кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне», якога сёння знайшлі павешаным у адным з кіеўскіх паркаў. Іх удзельнікі патрабуюць ад украінскіх улад правесці сумленнае расследаванне гібелі беларускага актывіста. 

img_20210803_190823_logo.jpg


Акцыя памяці Віталя Шышова праходзіць каля беларускай амбасады ў Кіеве. «Еўрарадыё» паведамляе, што ў ёй бяруць удзел каля 200 чалавек. На акцыі выступіла дзяўчына загінулага кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне», а таксама былі запаленыя белыя і чырвоныя фаеры.


photo_2021_08_03_20_27_42.jpg


photo_2021_08_03_20_27_45.jpg



Акцыя памяці праходзіць і ў Варшаве ля беларускай амбасады. Паводле «Еўрарадыё», будынак ачэплены паліцыяй.


У Грузіі беларусы нясуць кветкі да беларускай амбасады, паведамляе vybory_smotri.



Акцыя памяці Шышова праходзіць у Вільні. Аўтамабілісты падтрымліваюць беларусаў, якія сабраліся, сігналамі.

Чытачы TUT.BY дасылаюць фота з акцый памяці ў Рызе, Брэсце, Вільні, Жодзіне і Пружанах.



А вось як ушанавалі памяць суайчынніка беларусы ў Адэсе.