46 мутацый. У Францыі знайшлі новы варыянт каронавіруса
Раней невядомы варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў турыста, які вярнуўся з Камеруна ў Францыю. Вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе, піша dw.com.
Навукоўцы ў Францыі выявілі яшчэ адзін варыянт каронавіруса
SARS-CoV-2, пішуць французскія СМІ. Дадзеных пра яго пакуль няшмат.
Як паведамляецца, раней невядомы варыянт выявілі ў турыста, які вярнуўся з Камеруна, ён, як мяркуецца, заразіў як мінімум 12
чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў заражаных «атыповую камбінацыю
мутацый».
Новы варыянт коронавіруса атрымаў часовае абазначэнне B.
1.640.2, яго адкрыццё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытута
інфекцыйных захворванняў у Марсэлі. У папярэднім даследаванні, якое яшчэ
павінна прайсці экспертную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46
мутацый.
Не выключана, што гэты варыянт можа быць заразней папярэдніх. Пакуль, аднак, пра яго вядома мала, вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе.