Бундэсліга ўшанавала памяць жанчын, якія супраціўляліся нацыстам, а таксама тых, хто змагаецца з аўтарытарызмам сёння
Клубы нямецкай футбольнай лігі ў гадавіну вызвалення Асвенціма ўшанавалі памяць жанчын.
У нядзелю, перад матчам 18-га тура «Байер» — «Барусія» Дортмунд (0:2) футбалісты абедзвюх каманд і суддзі сфатаграфаваліся перад з банерам #WeRemember (#Мы памятаем).
«Больш ніколі!»: сёлета прафесійныя клубы зноў падтрымліваюць «Дзень памяці ў нямецкім футболе».
«Сёлета асабліва ўзгадваюць жанчын, якіх пераследавалі і забівалі за супраціў нацыянал-сацыялізму», — гаворыцца ў паведамленні клуба з Леверкузена.
Акцыя прымеркавана да даты вызвалення Асвенціма. Канцэнтрацыйны лагер быў вызвалены 27 студзеня 1945 года савецкімі войскамі. Дзень вызвалення лагера ўстаноўлены ААН як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
«Мы таксама глядзім у сённяшні день, у якім жанчыны пратэстуюць супраць аўтарытарных рэжымаў і змагаюцца за правы чалавека, фізічнае самавызначэнне і жыццё без гвалту.
Злачынствы нацыстаў былі магчымыя таму, што было шмат злачынцаў і іх прыхільнікаў, а таксама таму, што шмат людзей глядзелі ў іншы бок. Толькі вельмі невялікая частка немцаў пры гэтым рэжыме аказала супраціўленне.
Сярод тых нямногіх, хто дапамагаў і супраціўляўся, было шмат жанчын. Многіх з іх пераследавалі і забілі нацысты. Большасць іх імёнаў зараз забытыя. Як футбольная сям'я, мы абавязаны ўшанаваць памяць жанчын, якія супраціўляліся нацыянал-сацыялізму».