Таемныя жахі сталінскай праграмы прымусовага перасяленьня народаў
Падчас сталінскага рэжыму Савецкі Саюз перажыў праграму прымусовага перасяленьня, у выніку якой цэлыя народы былі выгнаныя з дамоў і скіраваныя ў аддаленыя рэгіёны камуністычнага раю. Нягледзячы на тое, што гэты чорны разьдзел гісторыі быў у значнай ступені забыты, уплыў на тых, каго закранула гэтая праграма, быў разбуральным.
Генацыд
Менавіты такі панятак ужылі адказныя за злачынства дэпартацыі. Праўда, адбылося гэта не ў часе прымусовага перасяленьня ў 1940-я, а напярэдадні таго, як труп савецкай дзяржавы паказалі ўсяму беламу сьвету. 26 красавіка 1991 года быў прыняты закон «Аб рэабілітацыі рэпрэсаваных у гады савецкай улады народаў, якія зьведвалі генацыд і паклёпніцкія нападкі».
Прымусовая дэпартацыя народаў пачалася ў 1930-я гады пры сталінскім рэжыме, калі мільёны людзей былі гвалтоўна пераселеныя са сваіх дамоў у іншыя часткі краіны.
Рассяляючы іх у іншыя часткі дзяржавы, камуністычныя ўлады спадзяваліся саслабіць іх уплыў і стварыць больш аднастайнае грамадзтва. У якім, як абяцалі, у 1980 годзе нарэшце пераможа той камунізм. Дзякуй Богу, не атрымалася.
28 красавіка 1956 года Указам Прэзідыума ВС СССР з дэпартаваных народаў зьняты рэжым спецпасяленьня.
Карэйцы
Першае буйное перасяленьне адбылося ў 1937 годзе, калі 170 тысячаў карэйцаў былі прымусова вывезеныя з Далёкага Ўсходу Расеі ў Казахстан і Узбекістан. Гэта былі пустэльныя землі, на якіх не жылі нават мясцовыя народы. Карэйская супольнасьць жыла ў рэгіёне на працягу некалькіх пакаленьняў, і іх раптоўнае перасоўваньне было бясконца траўматычным досьведам.
Былі арыштаваныя амаль усе карэйцы з вышэйшай адукацыяй, было арыштавана і верагодна расстраляна цалкам усё кіраўніцтва карэйскіх партыйных суполак.
За подпісамі Сталіна і Молатава выйшаў дакумэнт у 1937 годзе, дзе было сказана:
Якія гэта былі мерапрыемствы, мы акрэсьлілі крыху вышэй. Японскі шпіянаж, бяруцца за карэйцаў. Лёгіку правадары камуністычнай чумы прагулялі ў школе. Карэйцаў саджалі ў таварныя вагоны па 30 чалавек, і прыблізна 40 дзён складаў шлях да сонечнага Ўзбекістану.
Чачэнцы
Гэты народ стагодзьдзямі крывёю змагаецца за сваю волю, але Масква кожны раз кувалдай б’е чачэнцаў. Гвалтоўная дэпартацыя пачалася вясною 1944 года.
Прачытайце гэты фашысцкі па сутнасьці загад Сталіна:
«У сувязі з тым, што ў перыяд Айчыннай вайны, асабліва падчас дзеяньняў нямецка-фашысцкіх войскаў на Каўказе, многія чачэнцы і інгушы здрадзілі Радзіме, пераходзілі на бок фашысцкіх акупантаў. Стваралі па загаду немцаў узброеныя банды для барацьбы супраць савецкай улады, а таксама ўлічваючы, што многія чачэнцы і інгушы на працягу шэрагу гадоў удзельнічалі ва ўзброеных выступах супраць савецкай улады і на працягу працяглага часу, не занятыя сумленнай працай, зьдзяйсьняюць бандыцкія налёты на калгасы, рабуюць і забіваюць савецкіх людзей, — Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пастанаўляе:
Цікава даведацца, што немцы былі толькі на працягу трох месяцаў у адным з раёнаў Чачні, адкуль іх выбілі. Але што такое факты і сапраўдная гісторыя для крывавага тырана.
Перасяленьне чачэнскага народа разбуральна адбілася на яго культуры і ідэнтычнасьці. Многія чачэнцы былі вымушаныя адмовіцца ад сваёй мовы і традыцый, каб асімілявацца ў савецкім грамадзтве. Былі зачыненыя чачэнскія школы і культурныя ўстановы, забаранялася выкарыстаньне чачэнскай мовы ў грамадзкім жыцьці. У выніку многія чачэнцы страцілі сувязь са сваёй культурнай спадчынай і не змаглі перадаць яе наступным пакаленьням.
Паводле даных, на якія могуць абапірацца гісторыкі, за час прымусовай дэпартацыі загінула каля 120 тысячаў чачэнцаў і прыблізна 25 тысячаў інгушаў.
Як узгадвала Мізан Джабраілава, адна з тых, каго вырвалі з Ічкерыі і выкінулі ў Казахстане:
Барацьба генэрала Джахара Дудаева ў 1990-х недасьведчанаму чалавеку можа падацца бандытызмам і тэрарызмам. Але калі выключыць расейскую прапаганду…
Крымскія татары
Прымусовая дэпартацыя гэтага народа пачалася 18 траўня 1944 года. Вы толькі задумайцеся, пакуль мужны савецкі народ крывёю і потам змагаецца супраць людажэраў, нямецкіх фашысцкіх захопнікаў, у гэты самы час гнюсны савецкі рэжым займаецца… Але аб гэтым не здымалі мастацкія фільмы, а народныя (усенародныя) пісьменьнікі не пісалі раманаў на ленінскую прэмію.
Вы зноў такі не паверыце, але як сёньняшні нашчадак Сталіна Пуцін робіць націск на вызваленьне тэрыторыі Ўкраіны ад фашызму, так і ў 1944 годзе яны карысталіся тымі ж фармулёўкамі. Чытаем Берыю:
«Значная частка татарскага насельніцтва Крыма актыўна супрацоўнічала з нямецка-фашысцкімі акупантамі і вяла барацьбу супраць Савецкай улады. З частак Чырвонай Арміі ў 1941 годзе дэзертавала звыш 20 тысячаў татараў, якія здрадзілі Радзіме, перайшлі на службу да немцаў і са зброяй у руках змагаліся супраць Чырвонай Арміі».
І ў сувязі з гэтым прапаноўвалася выселіць усіх татараў з тэрыторыі Крыма.
Тым, каго дэпартавалі, адводзілася ад некалькіх хвілінаў да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго іх на грузавіках транспартавалі да чыгуначных станцый. Адтуль эшалоны пад канвоем адпраўляліся да месцаў ссылкі. Па ўспамінах відавочцаў, тых, хто супраціўляўся ці не мог ісьці, часам расстрэльвалі на месцы.
Уявіце сабе адну асобную сям’ю, якая ледзьве выжывае ў часы голаду і камуністычнага тэрору. У адзін дзень у дом увальваецца нкусавец са зграяй падначаленых і загадвае «зьбіраць манаткі» за 30 хвілінаў. Уявіце гаспадара дома, жонка якога цяжарная, а дзеці амаль нічога ня елі апошнімі днямі. Уявіце бацькоў гаспадара дома, што жывуць разам зь ім, якія маюць яшчэ не састарэлы ўзрост, але праз жудасны час іх фізычны стан не дазваляе ім падарожнічаць далей чым у суседнія дамы. Уявіце, што вам крычаць імём правадыра, што выкінуць усе пажыткі разам з тымі чальцамі сям’і, хто выжыве, у далёкай чужыне.
Уявіце.
Скончым цытатай беларуса, які адказаў сабе і іншым на такія выклікі: «Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ужо ня будзе».