Прамова Чэрчыля пра Жалезную Заслону: як ён прадказаў паводзіны Крамля да сёння
Сэр Уінстан прайграў парлямэнцкія выбары 1945 года і знаходзіўся ў статусе прыватнай асобы, калі 5 сакавіка 1946 года ў прывінцыйным амэрыканскім гарадку Фултан зрабіў прамову, якую пасьля называў самай істотнай з тых, што калі-небудзь рыхтаваў.
Дазвольце пачаць зь яшчэ адной цытаты, аўтарства якой належыць вялікаму амэрыканскаму прэзідэнту-рэспубліканцу Рональду Рэйгану:
Разгледзім бліжэй
На канфэрэнцыях падчас Другой сусьветнай вайны ў Тэгеране, Ялце і Патсдаме Вашынгтон і Лёндан прызналі права Крамля зрабіць Усходнюю Эўропу зонай свайго геапалітычнага ўплыву і зьмясьціць там войскі, але не давалі згоды на яе саветызацыю. Сталін, са свайго боку, лічыў, што «кожны распаўсюджвае сваю сістэму так далёка, наколькі можа зварухнуць наперад яго армія».
У размове з бэльгійскім прэм'ерам Полем Спакам у Маскве ў кастрычніку 1956 года Мікіта Хрушчоў прызнаў, што ў 1945 годзе
— заявіў новы правадыр у Крамлі.
Падчас прамовы Чэрчыля ў Грэцыі адбывалася грамадзянская вайна паміж камуністамі і антыкамуністамі, СССР выказваў тэрытарыяльныі прэтэнзіі Турэччыне, а таксама вельмі зацягваў выводзіць свае танкі з тэрыторыі Ірана. Адміністрацыя Гары Трумана распрацавала плян «Таталіці», які пазьней быў прызнаны амэрыканцамі «ядзерным блефам», ён прадугледжваў татальную бамбардзіроўку СССР ядзернымі бомбамі, якіх у ЗША не было пасьля выкарыстаньня рэсурсаў на Хірасіму і Нагасакі.
Уінстан Чэрчыль карыстаўся велізарнай папулярнасьцю ў Амэрыцы, яго ўсхвалялі як героя Другой сусьветнай вайны.
Прамова Чэрчыля, якую ён афіцыйна назваў «Сухажыльлямі міру» — акрэсьліла сытуацыю, зь якой сутыкаюцца эўрапейскія краіны, а таксама пра тое, што існуе імкненьне СССР да ўсталяваньня камунізму ва ўрадах па ўсім сьвеце, а перадусім ва Ўсходняй Эўропе. Гэтая прамова прадставіла адну з самых прыкметных метафараў ХХ стагодзьдзя, «жалезную заслону» для апісаньня кульмінацыі палітычнай і маральнай палемікі паміж дэмакратыяй і камунізмам.
Зрэшты, у 1945 годзе легендарны пісьменьнік Джордж Оруэл увёў ва ўжытак тэрмін «халодная вайна», калі ўжыў яго ў артыкуле «Ты і атамная бомба». На яго думку, наяўнасьць атамнай бомбы ў некалькіх буйных дзяржаваў прывяла б да падзелу ўсяго сьвету паміж імі і фармаваньня дзвюх-трох «жахлівых звышдзяржаваў», якія дамовіліся б не выкарыстоўваць атамную зброю адна супраць адной, але знаходзіліся б у стане пастаяннай «халоднай вайны».
Уінстан Чэрчыль у сваёй прамове дае рэцэпт, як яму падаецца, эфэктыўнай барацьбы з пагрозай вайны, абапіраючыся на дзейнасьць ААН, якая была заснаваная напярэдадні. Чэрчыль дае новую надзею гэтай арганізацыі і спадзяецца, што ААН будзе пабудаваная на скале і не будзе ні «фальшывай», як ён яе называе, ні простай «пенай словаў».
Далей Чэрчыль заклікае надзяліць ААН міжнароднымі ўзброенымі сіламі ў адрозненьне ад прынятай Лігай Нацый палітыкі замірэньня, якая прывяла да мілітарызацыі нямецкіх нацыстаў і італьянскіх фашыстаў. Затым Чэрчыль кажа аб рэальнасьці тыраніі і прапануе, каб тыя, хто карыстаецца перавагамі свабоды, абвяшчалі свабоду і правы чалавека, але на дадзены момант ніякія формы прымусу не павінны выкарыстоўвацца да нацый з дыктатарамі праз шматлікія цяжкасьці пасьляваенных траўмаў.
«Свабоды, якімі карыстаюцца грамадзяне ў Брытанскай імпэрыі, не існуюць у значнай колькасьці краінаў. Жыцьцё простых грамадзянаў у гэтых дзяржавах праходзіць пад жорсткім кантролем і пастаянным наглядам рознага роду паліцэйскіх рэжымаў, якія валодаюць неабмежаванай уладай, якая ажыцьцяўляецца або асабіста дыктатарам, або вузкай групай асобаў пры дапамозе прывілеяванай партыі і палітычнай паліцыі. Не нашая справа — асабліва цяпер, калі ў нас саміх столькі цяжкасьцяў — гвалтоўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы краінаў, зь якімі мы не ваявалі і якія не могуць быць аднесены да ліку пераможаных.
Па-другое, у любой краіне павінна панаваць свабода слова і думкі і, па-трэцяе, суды павінны быць незалежныя ад выканаўчай улады і вольныя ад уплыву якіх-небудзь партый, а правасудзьдзе, якое імі адпраўляецца, павінна быць заснавана на законах, ухваленых шырокімі пластамі насельніцтва дадзенай краіны ці асьвечаных часам і традыцыямі гэтай краіны. У гэтым заключаюцца асноўныя прынцыпы дэмакратычных свабодаў, пра якія павінны памятаць у кожным доме і ў кожнай сям'і».
Чэрчыль завяршае свой план прадухілення вайны прапановай ідэі таварыства паміж ангельскамоўнымі народамі, а менавіта ЗША і Вялікай Брытаніяй. Для Чэрчыля гэтыя адносіны зьяўляюцца вызначальнай тэмай, якая аб'ядноўвае народы агульнымі інтарэсамі міру.
А пасьля пачынаецца самае цікавае
Самая прыкметная частка прамовы, якая апісвае бягучую сытуацыю ў дачыненьні да барацьбы паміж Заходняй Эўропай і камуністычным СССР. Уінстан Чэрчыль пачынае з прызнаньня адносінаў ваеннага часу паміж брытанцамі і чырвонымі, ён заяўляе, што вельмі паважае Сталіна і вітае пазыцыю СССР як значнай краіны. Аднак менавіта тут Чэрчыль апісвае сытуацыю, выкарыстоўваючы яркую метафару «жалезнай заслоны», каб патлумачыць ідэалягічны падзел дзяржаваў Усходняй Эўропы, якія знаходзіліся пад уплывам СССР, і самакіравальных свабодных дзяржаваў Заходняй Эўропы.
Чэрчыль працягвае пра тое, што зараз вайна можа апынуцца рэчаіснасьцю для любой нацыі з пагрозай камунізму. Тым не менш, Чэрчыль адкідвае ідэю аб непазьбежнасьці новай вайны, таму што ён лічыць, што камуністы жадаюць не вайны, а пашырэньня сваёй улады.
Чэрчыль нагадвае аб адсутнасьці намаганьняў з боку свабодных нацый зьвярнуць увагу і прыняць меры для прадухіленьня вайны. Чэрчыль лічыў, што і Першай сусьветнай вайны можна было пазьбегнуць без адзінага стрэлу. «Нельга дапусьціць, каб гэта паўтарылася, бо сьвет не зможа панесьці катастрафічныя страты чарговай сусьветнай вайны».
У канцы сваёй прамовы Ўінстан Чэрчыль зрабіў аптымістычную нотку:
«Калі насельніцтва ангельскамоўных краінаў Брытанскай Садружнасьці дадаць да насельніцтва Злучаных Штатаў з усім, што мае на ўвазе такое супрацоўніцтва ў паветры, на моры, ва ўсім сьвеце, у навуцы, у прамысловасьці і ў маральнай моцы — тады не будзе дрыготкага балансу сіл, якія могуць спакусіцца амбіцыямі або авантурамі».
Як брытанскі, так і амэрыканскі ўрады безумоўна падпісаліся пад гэтым імкненьнем сэра Ўінстана. Праз тры гады пасьля Фултанскай прамовы была створаная арганізацыя Паўночна-Атлянтычнай дамовы, ці папросту: NATO.
Яна па-ранейшаму зьяўляецца асновай абароны краінаў Захаду. Мордар не быў зьнішчаны, вораг вярнуўся, а новая Жалезная заслона зноў падае на мапу сусьвету.
Калі Чэрчыль пакідаў Фултан, на разьвітаньне ён сказаў наступныя словы кіраўніку коледжа: «Спадзяюся, што я даў старт развагам, якія паўплываюць на ход гісторыі».
14 сакавіка 1946 года ў «Праўдзе» было апублікаванае вялікае інтэрвію Сталіна, прысьвечанае выключна прамове сэра Ўінстана. Сталін параўнаў Чэрчыля з Гітлерам, абвінаваціў яго ў прапагандзе расавай перавагі ангельскамоўных народаў і «закліку да вайны з СССР», хаця былы хаўрусьнік ні таго, ні іншага не казаў.
Чым жа так правінілася нашая Беларусь, што мы засталіся адзінымі хаўрусьнікамі цёмных сілаў у Крамлі? Застаецца памятаць, што як у 1946 годзе камуністы спадзяваліся на перамогу сусьветнай чырвонай рэвалюцыі ва ўсім сьвеце, і засталіся ўрэшце з разьбітым карытам няспраўджаных мараў і акіянам людзкіх трагедый, так і зараз нічога зь іх плянамі не атрымаецца.
Адзінае месца Беларусі ў
сусьветных адносінах — гэта ў лучнасьці з эўрапейскімі дэмакратычнымі краінамі.