Гістарычныя будынкі, звязаныя з БНР, учора і сёння (фота)

На 97-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Еўрарадыё завітала да найбольш знакавых з іх.



brest090310bm.jpg

На Дзень Волі Еўрарадыё падрыхтавала падборку фотаздымкаў будынкаў, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у Мінску, Магілёве і Гродне.

kupalauski.jpg

dsc_0855.jpg


JuxtaposeJS

 

Усё пачалося з Першага Усебеларускага з'езда, які сабраўся ў Мінску ў снежні 1917 года ў будынку цяперашняга Купалаўскага тэатра для вырашэння лёсу Беларусі. Ён быў разагнаны бальшавікамі. Абраны выканкам Рады з'езда дзейнічаў нелегальна, а 19 лютага 1918 года ўзяў уладу ў горадзе ў свае рукі (на той час бальшавікі ўцяклі, а нямецкія акупанты яшчэ не прыйшлі).

 

miensk1918lutybielzyccio1919num1.jpg

dsc_0851.jpg


JuxtaposeJS

 

У былым доме губернатара на мінскай Саборнай плошчы (цяпер — плошча Свабоды, 7) з 20 лютага 1918 года засядаў новаствораны Народны сакратарыят (першы ўрад) Беларусі. Захаваўся фотаздымак з лютага 1918-га, на якім відаць бел-чырвона-белы сцяг на балконе. 21 лютага была прынятая першая ўстаўная грамата, у якой яшчэ не было гаворкі пра незалежнасць. Нямецкія акупанты неўзабаве занялі будынак, беларускі нацыянальны сцяг быў сарваны. На сённяшні дзень былы дом губернатара моцна перабудаваны, там месціцца Рэспубліканскі музычны каледж.

 

drukarniaposzta.jpg

dsc_0858.jpg


JuxtaposeJS

 

У Мінску на вуліцы Губернатарскай, 32, побач з поштай, у той час месцілася друкарня Якава Грынблата. Менавіта ў ёй улады БНР друкавалі свае дакументы, у тым ліку і ўстаўныя граматы (трэцяя, прынятая 25 сакавіка, абвяшчала дзяржаўную незалежнасць). Дом захаваўся, але быў перабудаваны ў пасляваенны час. Цяпер гэта вуліца Леніна, 14.

 

dom25sakavika.jpg
dsc_0862.jpg

3-я ўстаўная грамата была прынятая Радай БНР (былой Радай Усебеларускага з'езда) 25 сакавіка 1918 года. Яна абвяшчала дзяржаўную незалежнасць Беларусі (сама БНР абвяшчалася 2-й устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 г.). Адбылося гэта ў будынку па вул. Сурпухоўская (цяпер — Валадарскага, 9), дзе на трэцім паверсе ў сялянскага банка была арэндаваная зала. Яшчэ ў 1990-я была зробленая мемарыяльная шыльда, але дагэтуль яе не дазволілі павесіць на доме.

vistava_95_bnr_2.jpg

Гродна называюць "другой сталіцай БНР", паколькі ў канцы 1918 года туды пераехаў з Мінска праз Вільню ўрад БНР. Вядома, што ён займаў знакаміты дом купца Мураўёва на цяперашняй Савецкай плошчы. Ён захаваўся, нядаўна быў рэканструяваны.

hrodna2.jpg

hrodna1.jpg


JuxtaposeJS

 

Магілёў — губернскі горад, які выказаўся ў падтрымку БНР. 12 ліпеня 1918 года там сабраліся каля 400 прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх і палітычных арганізацый. Амаль усе прысутныя падтрымалі ідэю незалежнасці Беларусі.

 

mahilou2.jpg

mahilou.jpg


JuxtaposeJS

Лічылася, што сход прайшоў у цяперашнім будынку абласнога краязнаўчага музею на Савецкай плошчы. Аднак некалькі гадоў таму стала вядома, што магілёўцы збіраліся ў цяперашнім будынку сярэдняй школы № 1 на вуліцы Першамайскай.

Нагадаем, святкаванне Дня Волі пройдзе ў Мінску ў сераду, 25 сакавіка. Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў з 15.00 да 16.00 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце да плошчы Бангалор з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў да 18.00.



euroradio.by
Фота: Еўрарадыё, minsk-old-new.com, oldmensk.net, novychas.info, bymedia.net